ᅠ
На навуковай канферэнцыі «Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі», якая адбылася 27-29 сакавіка ў Лёндане, Анатоль Тарас, рэдактар гістарычнага альманаха “Дзяды”, прачытаў даклад «Каліноўскі і беларуская ідэнтычнасць», тэкст якога падаем ніжэй. У аснову даклада лёг аднаіменны артыкул сп. Тараса, які быў надрукаваны у Запісах Таварыства аматараў беларускай гісторыі імя В. Ластоўскага №3 «1863: Шляхецкае паўстанне ці народная рэвалюцыя?»
Каліноўскі не стварыў сваёй партыі і не распрацаваў праграму ревалюцыйнага руху. Але яго барацьба не была марнай.
Ва ўспрыманні патрыятычнай часткі цяперашняй беларускай моладзі Каліноўскі па-ранейшаму застаецца рамантычным маладым шляхцічам, які здолеў першым (і адзіным у свой час) сказаць пра “мужыцкі народ” (яшчэ не беларусаў) як аб людзях са сваім гонарам, сваім правам, сваёй верай і сваёй гісторыяй.
“Дурыць вас Маскаль, талкуючы вам, што гэта паны падняліся, каб павярнуць назад паншчыну — ён хоча ваду скаламуціць, каб у вадзе мутнай па-старому рыбу лавілі. Но дзела наша — не дзела панскае, а справядлівай вольнасці, якой вашыя дзяды да бацькі з даўня ждалі, а якую маскаль з кравапійцамі вашымі спыніці хоча! Дзела наша — гэта дзела такой вольнасці, якую сам Бог, прыйшоўшы на гэты свет, хацеў устанавіці і за якую праліў сваю кроў святую і цярпеў крыжовыя мучэнні!”