«Усе 24 чалавекі ў камеры былі адзіныя ў тым, што перамога будзе за намі», — экс-зняволены «Валадаркі»
33-гадовага мінчука Амірані Бутыяшвілі асудзілі да трох гадоў «хіміі» за ўдзел у акцыях пратэсту 9 і 10 жніўня 2020 года. Яго знайшлі праз фота з тэлефона іншага затрыманага — мінчук выпадкова трапіў на здымкі.
Затрымалі Амірані 28 студзеня і змясцілі ў карцар на Акрэсціна. Нягледзячы на холад, у яго забралі куртку і ён застаўся ў адной майцы. Але іншыя затрыманыя далі яму швэдар, які застаўся ў карцары ў «спадчыну» ад былых арыштантаў. У ім мінчука перавялі на «Валадарку» — швэдар адразу пазналі іншыя зняволеныя, якія прайшлі гэты ж шлях.
Ён распавёў пра сваё затрыманне і палітычны пераслед, пра збітага сукамерніка — экс-следчага Старажэнку, пра тое, як вязні «Валадаркі» даведаліся пра вайну і як успрынялі гэту навіну.
«Да нас у камеру заходзіў старшы прапаршчык і казаў: “Вам трэба было не разувацца перад тым, як на лаўкі стаць, а біцца”, “Цяпер мабыць мы тут сядзелі б”».
Чытаць па спасылцы