Пачалося з таго, што папулярны выраз «На словах ты Лев Толстой, а на деле **й простой» вырашылі адаптаваць на ўкраінскую мову. Ідэю падхапілі і беларусы.
Паколькі жаргонная фраза ўтрымлівае ў сабе мат, то і большасць беларускамоўных адпаведнікаў, прапанаваных карыстальнікамі, ідуць з нецэнзурнымі словамі.
Вось некалькі варыянтаў:
На славах Паўлюк Багрым, а на справе — **й з гары. На славах ты Якуб Колас, а на справе **пны волас. Ты на словах Іван Мележ, а на справе **йню мелеш. На словах ты Янка Купала, а на справе танная ш**ава. Але былі і літаратурныя прапановы. Напрыклад:
На славах ты паліт-гуру, а на справе — агентура. Выглядаеш як Адамчык, а па справах — наркаманчык! Думаеш, што Васіль Вітка, але ад цябе ўсім брыдка. Кажа ўсім, што ён змагар, а каламутны, як Макар.