“Краіна крайніх хат. Варыяцыя 1″палатно*алей50*70смЯ памятаю, як на барыкадах, свяцілі нам агеньчыкі…

“Краіна крайніх хат. Варыяцыя 1”

палатно*алей
50*70см

Я памятаю, як на барыкадах, свяцілі нам агеньчыкі дамоў –
яны то зіхацелі, то крычалі, падтрымлівалі сваім цяплом усіх нас.
Але занадта гэта быў кароткі час.

Неўзабаве сонца нашае свабоды было праглынута бясконцай цемрай.
Замест яго
прыйшла вайна, дзікунскі страх ды й жах.
Заварушыліс
я ў той імгле па нашы душы цені,
Чорныя пост
аці хапалі нас па аднаму,
Цягнулі нас
у свой бясконцы лабірынт пакутаў.

Акутаныя мы, гэтае чорнае завесай, працягвалі шукаць свет і цяпло,
Што прагнул
і сагрэць нас у гэтым марозным пекле.
Мы грукалі
ў дзверы тых агеньчыкаў з вакон, звярталіся па іх за дапамогай.
Але ў адказ
цяпер – толькі халодны шкляны свет.

Промні тых акон моўчкі свяцілі нам у твар,
І выдалі ян
ы нашае каардынаты для бясконцае арды тых чорнае пачвар.

Не здабылі мы неўзабаве сваёй волі –
Па то даруй, ся
стра, даруй нам, брат.
Святлом сваіх а
кон нас усіх згубіла
Гэтая здрадніцк
ая краіна крайніх хат.