палатно*алей
50*50см
Здавалася, што ў свеце палаючых машынных покрывак рэвалюцыі былі знойдзены адказы, хто і што, на што гатовы і чаго варты. Мне падабалася пазнаваць сябе годным чорным сілуэтам, які ходзіць па лязу нажа над галовамі ворагаў.
Але стаецца так, што сапраўдная небяспека бліжэй, чым здавалася – тыя перад кім ты адкрыты і ўразлівы. Удар ў спіну, і ты ўначы адзін на кухні. Надакучлівае святло лямпачкі, час ператвараецца ў бясконцасць, ты становішся часткай яе, і пачынаецца доўгі дыскурс з самым няўтульным суразмоўцай – самім сабою. Пошук адказаў, пераасэнсаванне, пошук новых граняў мажлівасцяў свайго ўнутранага “Я”, станаўленне і прыняцце новага сябе.
Лямпачка згасла. Цемра.
Але далей было сонца. Пустэча запаўняецца, старое і абрыдлае стала ўгнаеннем для новага жыцця. Лёс нечакана падкідвае новых і цудоўных, вяртае старых і патрэбных людзей, якія займаюць сваё месца ў жыцці. А жыццё з лёгкасцю паветранага шара нясецца зноў да новых выклікаў.