І як заўжды пачынаем з цытаты: “Слыхал я, что в раю недавно построили шестнадцатиэтажку для покойных чекистов» (Юлия Латынина роман «Здравствуйте, я Ваша крыша, или новый Алладин»).
Зразумела, наш трактарагорад далёка не рай, але ёсць і ў нас адзін такі дом для эліты савецкага грамадства, якая выдзялялася перад астатнімі людзьмі “чыстым сумленнем, гарачым сэрцам і халоднай галавою”. Вядома, што перад вайной (1941-1945гг) на месцы цяпершняга трактарнага завода планавалася пабудваць авіярэмонтны завод. Менавіта так, маглі значыць мы быць не “тракарагорадам”, а “авіягорадам”. Ну як бы там ні было, але планавалася, што раён у любым выпадку будзе развівацца і таму забудова пачалася яшчэ перад вайной.
Ёсць на нашым раёне два будынкі даваенныя. Адзін відаць здалёк — гэта былы Дом культуры (сёння там месціцца дом фізкультурніка МТЗ) цi дом са шпілем, як каму лепш арыентавацца. Ну і зусім зараз непрыкметны дом па адрасе Стаханаўская, 4, паміж “Домам з русалкамі“ і “Востравам чысціні”. Хоць гэты дом і не шаснаццаці паверхаў, але пабудаваны ён спецыяльна для супрацонікау Народнага камісарыята унутранных спраў (НКУС, па-руску НКВД), з усім магчымым на той момант камфортам. А за камфорт у той час трэба было расплачвацца сумленнем, свабодай і чалавечай годнасцю. Пагадзіцеся, гэта цікавая акалічнасць, што будаўніцтва завода і раёна пачынаецца з будоўлі дома, кажучы сучаснай мовай, для супрацоўнікаў унутраных спраў, а не для якіх-небудзь там настаунікаў, працоўных ці дактароў. Адразу становіцца зразумела, хто напрыканцы 30-х гадоў быў у прыярытэце ў вачах дзяржавы.
Прайшло ўжо шмат год і няма ўжо той дзяржавы СССР, няма і камісарыята па ўнутраных справах, і гэты дом — проста адзін з дамоў “трактарагорада”, але здаецца мне некаторым нашчадкам органаў НКУС прыходзіцца ізноў расплачвацца за бытавы камфорт так жа, што і раней… Ці то час паўтараецца , ці то прыярытэты у дзряжаве не змяніліся….