У распараджэнні «Бюро» аказаўся афіцыйны адказ Беларускага Чырвонага Крыжа пра тое, што пасля ўваходжання ў сілу новага закона аб БТЧК у лістападзе 2020 года, арганізацыя не будзе браць удзелу ў выбарчых працэсах (выбарах на розных узроўнях). Выявілася, што рэдакцыя закона, якая дзейнічала з 2011 года, не ўтрымлівала абмежаванняў адносна ўдзелу БТЧК у выбарах.
У новай рэдакцыі закона дадалі артыкул пра тое, што арганізацыя абавязаная кіравацца не толькі законамі Беларусі, але і статутамі Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца і іншымі дакументамі. Тым самым яны не могуць удзельнічаць у выбарчых працэсах.
25 лютага ў Беларусі будзе праходзіць “Адзіны дзень галасавання”, на якім можна паставіць птушку за кандыдатаў у дэпутаты парламента і мясцовых саветаў. І мы знайшлі, што як мінімум у трох выбарчых акругах у спісах камісій знаходзяцца супрацоўнікі БТЧК, гэта:
— Бабруйска-Першамайская выбарчая акруга № 79
— Быхаўская выбарчая акруга № 81
— Крычаўская выбарчая акруга № 83
Дзеючы генеральны сакратар Дзмітрый Шаўцоў, дарэчы, ізноў ідзе ў дэпутаты па адной з мінскіх акруг. Верагодна, улады хочуць перавесці скандальнага кіраўніка БТЧК на новае месца, каб замяніць яго на больш «чыстую» асобу.
Раней Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа ўжо абвінавачвалі ў датычнасці да масавых фальсіфікацый. Напрыклад, на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе. Паводле звестак незалежных назіральнікаў, гуманітарная арганізацыя, якая не мае права займацца палітыкай, прыцягнула тысячы людзей для працы ў выбарчых камісіях. На якіх былі зафіксаваны фальсіфікацыі.
Чытайце навіну цалкам на нашым сайце. А тут без VPN.
Больш падрабязна пра дзейнасць БТЧК у Беларусі мы распавялі у нашым расследаванні “Цёмныя бакі Беларускага Чырвонага Крыжа”. Тут можна прачытаць без VPN.