Вядомая актывістка Ніна Багінская была затрымана ў Менску Стала вядома, што 19 кастрычніка Ніна Багі…

Вядомая актывістка Ніна Багінская была затрымана ў Менску

Стала вядома, што 19 кастрычніка Ніна Багінская выйшла на вуліцу з плакатам партыі БНФ у гонар гадавіны стварэння партыі. Так актывістка прайшла зусім няшмат і была затрымана на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова. Яна хацела нагадаць грамадству, што менавіта з Беларускага народнага фронту пачаўся сучасны апазіцыйны рух у Беларусі.

Карнікі апранулі на Ніну кайданы, з якімі яна правяла 3 гадзіны ў РАУС. Гэта нягледзячы на тое, што жанчына мае праблемы з плячом!

Праз тры гадзіны Багінскую адпусцілі, але яе будуць судзіць. Імаверна актывістка атрымае чарговы штраф.