Войска

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Вяртанне з пазіцыі: апошні баявы выхад з Г(ідрай) з Бахмута ў Часовы Яр

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Люты. БахмутВяртанне з пазіцыі(аповед 8) Ваяр падагнаў бус да нашага ўкрыцця. Дакладней да сапага. Бус быў старэнькі. Пафарбаваны па-вайсковаму ў зялёны колер. Справа ад кіроўцы было месца для аднаго пасажыра. Яго заняў Г(ідра). На панелі ляжала рацыя, побач з ёй пусты кубачак і невялікая мяккая ігрушка. Ці то птушка, ці то нехта на яе падобны […]

Знойдзены склад боепрыпасаў ворага ў незвычайным месцы пад наглядам казачай службы

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Час гісторый з “баявых”. У незвычайным месцы знайшоўся склад БК ворага за якім “наглядала”… каза. Зладжаная работа разлікаў БПЛА, гаўбіцы і мінамётаў.

Аляксандар Клачко пра місыю блёку «Воля»: падтрымка Беларускай Вызвольнай Арміі ў іншых краінах

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Аляксандар Клачко, сьпікер блёку «Воля» пра місыю сьпісу «Мы будзем намагацца стварыць палітычныя ўмовы для знаходжаньня Беларускай Вызвольнай Арміі на тэрыторыях тых краінаў, урады якіх дадуць згоду на гэта».

Намеснік камандзіра Палка імя Каліноўскага Вадзім Кабанчук выбывае з выбараў у Каардынацыйную раду

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Намеснік камандзіра Палка імя Каліноўскага Вадзім Кабанчук (на фота) выбывае з выбараў у Каардынацыйную раду. Ён напісаў у выбарчую камісію заяву пра выхад са спісу “Воля”, які ачольвае. Новым лідарам спісу стане былы баец ПКК Аляксандр Клачко з пазыўным “Кусь”. Раней Рада камандзіраў ПКК дазволіла добраахвотнікам удзельнічаць у выбарах толькі з умовай паніжэння пасады да […]

У Бахмуце падрыхтавалі сапог з прыцэлом ПГОК-9 да загрузкі ў пікап

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Люты. Бахмут.Зачахляем сапог.(аповед 7)(частка 3.2) Г(ідра) падыйшоў да сапага зняць з яго прыцэл ПГОК-9. Яго скараўскі аўтамат з каліматарным прыцэлам вісеў зпераду на трохкропкавым рамні. Такі рэмень дазваляў мець свабодную руку для выканання іншых задач або каманд. У раёне грудзі на бронекамізэльцы была замацавана рацыя. Г(ідра) падыйшоў адразу да казённай часткі сапага і захлопнуў яе. […]

У Адэсе з’явілася вуліца імя Кастуся Каліноўскага на падтрымку беларускага народа

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

У Адэсе з’явілася вуліца імя Кастуся Каліноўскага. «Гэта пэўны мэсэдж беларускаму народу, што мы не супраць іх. Мы якраз уводзім у тапаніміку змагара за свабоду гэтага народа і падтрымліваем байцоў аднайменнага палка», – сказаў гісторык Аляксандр Бабіч. Полк імя Кастуся Каліноўскага дзякуе за гонар. Мы змагаемся за вашу і нашу свабоду! Глядзіце, колькі вуліц ва […]

У віленскай “Карчме 1863” напісалі 14 лістоў беларускім добраахвотнікам ва Украіне

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

14 пісем напісалі сёння ў віленскай “Карчме 1863” неабыякавыя беларусы беларускім добраахвотнікам пасля невялікай (на 40 хвілін) прызентацыі па групе “Палескія дэльфіны”. Кожны прысутны мог пісаць таксама ў любы іншы беларускі добраахвотніцкі падроздзел ва Украіне. 7 пісем пойдзе ваярам “Палескіх дэльфінаў” без указання пазыўнога (хлопцы, абірайце самі сваё пісьмо). Тры пісьма пойдзе персанальна Воскару і […]

Кірыл Тураўскі (1130-1182) — святар, пісьменнік і біскуп у часы феадальных расколаў

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Кірыл Тураўскі (1130-1182) – яскравы святар і пісьменнік ХІІ стагоддзя. Ён служыў біскупам у складаны час феадальных расколаў, якія датычыліся беларускіх зямель. Кірыл Тураўскі пакінуў за сабой шырокае літаратурнае наследства, якое лічыцца прыкладам духоўнага мастацтва і выдаецца да гэтага дня. Яго сачыненні, дзе кожнае слова напоўненае глыбокім сэнсам і красою, паказваюць узровень яго адукацыі і […]

Кіраўнік клуба «Lićviny» адмаўляе абвінавачванні ў падрыхтоўцы дыверсій у Беларусі

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

24 красавіка Дэпартамент нацыянальнай бяспекі Беларусі пад кіраўніцтвам спадара Сахашчыка падрыхтавалі дакумент, адпаведна з якім нейкая група асоб, афіліраваная ў тым ліку і з нашым клубам планавала дыверсіі з выкарыстаннем ударных беспілотных лятальных апаратаў у бок Беларусі. Мы не маем намеру тлумачыць і разбіраць змест таго быццам дакумента, які не адпавядае рэчаіснасці. У той жа […]