Люты. Бахмут
Вяртанне з пазіцыі
(аповед 8)
Ваяр падагнаў бус да нашага ўкрыцця. Дакладней да сапага.
Бус быў старэнькі. Пафарбаваны па-вайсковаму ў зялёны колер. Справа ад кіроўцы было месца для аднаго пасажыра. Яго заняў Г(ідра).
На панелі ляжала рацыя, побач з ёй пусты кубачак і невялікая мяккая ігрушка. Ці то птушка, ці то нехта на яе падобны сіняга колера з ружовай дзюбай.
Я з Бачой залезлі ў кузаў. Селі на драўляныя яшчыкі з-пад снарадаў.
Праз невялікае шкло, што вяло ў кабіну кіроўцы, я назіраў за дарогай. Бакавое шкло не дазваляла гэтага рабіць, бо было замалёвана фарбай у тон буса.
Наш бус ехаў па пустыннай абледзянелай дарозе праз прыватны сектар Бахмута. Гукі бою, выхаду і разрыву снарадаў акампанавалі нашай паездцы.
Калі б іх можна было проста адключыць, як гук на тэлевізары, то нішто б не нагадвала, што яны існуюць.
Акрамя хіба што гарэўшага дома злева па дарозе. У яго трапіў расейскі снарад. І, як звычайна на вайне, ніхто яго не тушыў.
Мы вярталіся з Бахмута ў Часовы Яр.
Гэта быў апошні мой баявы выхад з удзелам Г(ідры).
(на фота: палаючы дом, Бахмут, 3-га лютага 2023)