14 пісем напісалі сёння ў віленскай “Карчме 1863” неабыякавыя беларусы беларускім добраахвотнікампасля невялікай (на 40 хвілін) прызентацыі па групе “Палескія дэльфіны”.
Кожны прысутны мог пісаць таксама ў любы іншы беларускі добраахвотніцкі падроздзел ва Украіне.
7 пісем пойдзе ваярам “Палескіх дэльфінаў” без указання пазыўнога (хлопцы, абірайце самі сваё пісьмо).
Тры пісьма пойдзе персанальна Воскару і два – Бачы. (Вось з каго я не злезу ў першую чаргу наконт зваротных адказаў )
Лагістыка па дастаўцы пісем у абодва бакі стала магчымай, дзякуючы Беларускай прасторы “Робім разам” Сяргея Бульбы і Кіеўскаму хабу “Сустрэча” Алёны Жаркевіч.
Зараз галоўная справа за ваярамі – даць адказ беларусам, якія вырашылі іх патрымаць.