Намеснік камандзіра Палка імя Каліноўскага Вадзім Кабанчук (на фота) выбывае з выбараў у Каардынацыйную раду. Ён напісаў у выбарчую камісію заяву пра выхад са спісу “Воля”, які ачольвае.
Новым лідарам спісу стане былы баец ПКК Аляксандр Клачко з пазыўным “Кусь”.
Раней Рада камандзіраў ПКК дазволіла добраахвотнікам удзельнічаць у выбарах толькі з умовай паніжэння пасады да жаўнера або сыходу з палка. Кабанчук, відавочна, паміж паніжэннем, сыходам ці адмовай ад удзелу ў выбарах спыніўся на апошнім варыянце.