НА ПРЫЦЭЛ ПГОК-9 для ПТРК у складзе Інтэрнацыянальнага легіёна Украіны, в/ч 3449, Бахмуцкі накірунак, Часовы Яр. “Воскар” і іншыя мае пабрацімы з ПТРК (група “Палескія дэльфіны”) са зброяй у руках змагаюцца ва Украіне супраць імперскай расеі з вясны 2022-га. Зараз яны стрымліваюць расейскіх акупантаў у адной з самых гарачых кропак фронту – у Часовым Яру. […]
Войска
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
21 красавіка — дзень памяці Усяслава Чарадзея, князя полацкага і героя ўсходнеславянскага фальклору
Сёння дзень памяці Усяслава Чарадзея — князя полацкага (1044—21.04.1101, дынастыя Рагвалодавічаў), сына Брачаслава і ўнука Ізяслава. Ён адметны як герой «Слова пра паход Ігаравы», бітвы на Нямізе і ўсходнеславянскага фальклору, дзе ён паўстае як волат і чарадзей, здольны абарочвацца зверам. Па выніках бітвы на Нямізе Усяслаў Чарадзей быў запрошаны на перамовы, узяты ў палон, вызвалены […]
Люты 2023: Апавяданне пра абстрэл і ўкрыццё ў Бахмуце каля насоснай станцыі
Люты. Бахмут.З Г(ідрай) у абдымку.(аповед 6)(частка 1) У нейкі момант нашай працы зусім недалёка ад нас разарваўся снарад. “Снарад ад града”, – чамусьці потым сышліся ў меркаванні мы. Пару аскепкаў напрыканцы лёту шлэпнуліся побач з намі. “Альбо выпадковы снарад альбо рускія вылічылі нашу пазіцыю”, – падумалі мы і вырашылі схавацца ў падземнае памяшканне насоснай станцыі, […]
Гукі Бахмута 3 лютага 2023 года
Гукі Бахмута.3-га лютага 2023-га.
Палкавы БПЛА імя Мікіты Крыўцова забяспечвае разведку і дакладнае трапленне ў цэль
Разведка, выяўленне, карэкціроўка ўдару і… дакладнае трапленне ў цэль!Праца палкавога БПЛА імя Мікіты Крыўцова Далучыцца: https://t.me/belarmy_bot
У Бахмуце міномётныя міны стралялі з недакладнасцю да 300 метраў, паведамляюць вайскоўцы
Люты. Бахмут.“Гэта міна”.(аповед 5) Г(ідра) вырашыў адпрацаваць мінамі (снарады да сапага вельмі нагадваючыя мінамётныя міны). Ён выйшаў на сувязь з украінскім карэктыроўшчыкам і паведаміў, што мы гатовы працаваць па загадзя ўзгаднённаму сектару. Міны білі недакладна. Як казаў мне месяц таму украінскі сапажыст – з пералётам плюс-мінус 300 метраў. Таму прыдатны яны былі толькі для беглага […]
Крама Каліноўскага: творчы праэкт СВДК для падтрымкі Палка імя Кастуся Каліноўскага
Акрамя асноўнага накірунку ў працы, камандай СВДК быў створаны творчы іміджэвы праэкт – Крама Каліноўскага, якая існуе з траўня 2022г. Першыя цішоткі яшчэ батальёна Кастуся Каліноўскага пабачылі свет менавіта тады. Крама выконвае шмат функцый:– Прасоўванне інфармацыі пра дзейнасць Палка на больш шырокую аўдыторыю. Калі вы носіце наш мерч, то тым самым дапамагаеце нам распавесці свету […]
БМП працуе побач у Бахмуце: аглушальныя чэргі па небачным рускім
Люты. Бахмут.БМП працуе побач.(аповед 4) БПМ крупным калібрам аглушальнымі чэргамі адпрацавала па небачным нам рускім. Яна пад’ехала з іншага боку бетоннага плота метрах у 100-150 ад нашай пазіцыі. Мы бачылі толькі верхнюю яе частку. “Толькі б не адсюль пачала працаваць”, – дарма падумалі мы. Схавацца ў сваё ўкрыцце давялося нам, як толькі БМП пачало працаваць. […]
Пакуль ідзе закупка FPV-дронаў для Палка, паказалі ўмовы працы і побыт пілотаў
Пакуль ідзе закупка адной з найбуйнейшых партый FPV-дронаў для Палка, вырашылі паказаць вам умовы працы і побыт пілотаў. На фота ваяры БПЛА імя Мікіты Крыўцова падчас выканання баявой задачы.
У Вільні пахавалі былога добраахвотніка і грамадскага актывіста Аляксандра Царука
Сёння ў Вільні адбылося пахаванне былога добраахвотніка і грамадскага актывіста, майго пабраціма і блізкага для мяне чалавека Аляксандра “Сашко” Царука (25.09.1968 Пінск – 13.04.2024 Вільня). Зямля пухам. Дзякуй усім неабыякавым беларусам, прыняўшых удзел у арганізацыі пахавання і аддаўшых даніну памяці Сашко.