Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…

Люты. Бахмут.Зачахляем сапог.(аповед 7)(частка 3.2)Г(ідра) падыйшоў да сапага зняць з яго прыцэл ПГО…

*

Люты. Бахмут.
Зачахляем сапог.

(аповед 7)
(частка 3.2)

Г(ідра) падыйшоў да сапага зняць з яго прыцэл ПГОК-9.

Яго скараўскі аўтамат з каліматарным прыцэлам вісеў зпераду на трохкропкавым рамні. Такі рэмень дазваляў мець свабодную руку для выканання іншых задач або каманд. У раёне грудзі на бронекамізэльцы была замацавана рацыя.

Г(ідра) падыйшоў адразу да казённай часткі сапага і захлопнуў яе.

Я падыйшоў на тое месца, дзе Г(ідра) толькі што стаяў. На хаду распрастаў другі, больш аб’емны чахол і пачаў апранаць яго на казённую частку сапага.

Я яшчэ зашпільваў рэмень ад насунутага на сапог чахла, а Г(ідра) ужо адвінціў зажым прыцэла і панес яго у наш будынак, каб там акуратна пакласьці ў спецыяльную металічную скрыню вайсковага аліўкавага колеру.

Ваяр адцягнуў гуму, якая фіксавала пярэднюю нагу сапага і адкінуў ад бакавой яго нагі каменне.

Пасля гэтага я нахіліў сапог і паставіў яго на “дупку”. Заўважыўшы, што ствол мы не адцэнтравалі па ножкам, зрабіў гэта з дапамогай круцёлкі (махавічка механізму гарызантальнага навядзення).

Ваяр пачаў складаць ногі сапага:

спачатку ён аслабіў зажымны механізм пярэдняй нагі. Падняў яе ўгору як ногу балерыны з добрай расцяжкай. Заціснуў зажымны механізм. Задвінуў наружную частку пярэдняй нагі ва ўнутраную частку з якой яна выдвігалася.

Потым, аслабіўшы зажымныя механізмы бакавых ног, склаў і іх. Пасля чаго таксама зафіксаваў іх зажымнымі рукаяткамі.

Мы акуратна паклалі сапог на зямлю.

Усё! Сапог быў падрыхтаваны да загрузкі ў пікап.