Войска

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

У Літве прапануюць узаконіць статус ветэранаў і забяспечыць ім падтрымку

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

(BEL) Ветэраны ў Літве: юрыдычны статус ці прававы вакуум? Падчас сустрэчы ў сейме Літвы наша дабрачынная арганізацыя “KUS” звярнулася да дэпутатаў сейма з групы “За дэмакратычную Беларусь” з прапановай па ўрэгуляваньні статусу такіх добраахвотнікаў. Асноўныя пункты звароту:1. Узаконіць статус “Абаронца Свабоды”.Увядзеньне агульных крытэрыяў для наданьня статуса для ветэранаў-грамадзян Літвы і ветэранаў-замежнікаў са сталым ВНЖ. 2. […]

Збор сродкаў для беларускага ветэрана палка Каліноўскага на медыцынскую дыягностыку ў Польшчы

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Збор «Нясмешны» Адкрываем збор для беларускага ветэрана палка Каліноўскага, які зараз жыве ў Польшчы (медыцынскай страхоўкі не мае). У ветэрана ёсьць праблемы з ныркамі. Яму неабходна прайсьці камп’ютарную тамаграфію (КТ). Ад вынікаў гэтага абследаваньня залежыць далейшая медыцынская дапамога яму. Поўны цыкл нефралагічнага абследаваньня у Польшчы каштуе каля 300 еўра. Просім Вашай падтрымкі, каб ветэран змог […]

16 лютага — Дзень аднаўлення дзяржаўнасці Літвы і святкаванне незалежнасці

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

​ 16 лютага — Дзень аднаўлення дзяржаўнасці Літвы! ​Сёння мы віншуем літоўскі народ з вялікім святам волі і незалежнасці. ​У 1918 годзе Акт аб незалежнасці зрабіў мару пра вольную дзяржаву рэчаіснасцю. Для нас гэты дзень — сімвал нязломнасці, адзінства і веры ў тое, што кожны народ мае права на самавызначэнне і еўрапейскую будучыню. ​Са святам, […]

Чаму мы вырашылі надаваць нашым зборам назвы для бяспекі і ідэнтычнасці

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Чаму мы вырашылі надаваць нашым зборам назвы? Сябры, хочам падзяліцца адным рашэньнем, да якога мы прыйшлі ў нашай працы. У бліжэйшы час зборы, якія мы адкрываем, будуць атрымліваць уласныя назвы – і нам важна патлумачыць, чаму гэта з’явіцца. Многія людзі, якім мы дапамагаем, не могуць адкрыта расказваць пра сябе. Гэта пытаньне бясьпекі – як іх […]

Збор на падтрымку працягваецца: сабрана 370,85 € дзякуючы вашай дапамозе

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Дарагія сябры, дзякуй кожнаму і кожнай, хто ўжо адгукнуўся і падтрымаў наш збор. Дзякуючы вам на сёньняшні дзень сабрана 370,85 €. Збор працягваецца: https://t.me/roskvitok/81. Наперадзе яшчэ шмат, але менавіта з такіх маленькіх крокаў складаецца вялікая падтрымка. Калі ў вас ёсць магчымасьць- далучайцеся да збору.А калі не – дапамажыце нам распаўсюдам. Часам адзін рэпост дапамагае знайсьці […]

Запыт аб дапамозе для былога дабраахвотніка ў Польшчы з псіхічнымі праблемамі

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Запыт аб дапамозе і падтрымцы Сябры, звяртаемся да вас з просьбай аб салідарнасьці і падтрымцы. У Польшчы цяпер знаходзіцца былы дабраахвотнік, які на працягу апошніх гадоў перажыў шэраг складаных жыцьцёвых абставін і сутыкнуўся з істотнымі парушэньнямі псіхічнага здароўя. Раней ён праходзіў лячэньне ў спецыялізаванай установе і мае афіцыйна пацверджаны дыягназ. Цяпер дапамога, якую ён атрымлівае, […]

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох ваяроў падчас баявога задання год таму

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох ваяроў Вайскоўцы загінулі роўна год таму падчас баявога задання на Запарожскім кірунку. ​Да гэтага часу звесткі пра страты заставаліся непублічнымі. У паведамленні падраздзялення прыводзяцца словы аднаго з загінулых: «Пакуль я буду ў стане працягваць выконваць баявыя задачы, я буду працягваць іх выконваць». Вечная памяць героям.​Слава Украіне!Жыве Беларусь!

У Вільні 25 студзеня ўшанавалі гадавіну паўстаньня 1863–1864 гадоў з удзелам прэзідэнтаў і Ціханоўскай

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

У Вільні 25 студзеня прайшлі ўрачыстасьці да гадавіны паўстаньня 1863–1864 гадоў з удзелам прэзідэнтаў Літвы, Польшчы, Украіны і Святланы Ціханоўскай. Урачыстая частка мерапрыемства на могілках Расу адзначылася пераважнай колькасьцю беларусаў – бел-чырвона-белыя сцягі луналі тут паўсюль. Сярод удзельнікаў была адносна вялікая колькасьць беларускіх ветэранаў Літвы: публічных і непублічных. Падчас мерапрыемства яны акцэнтавалі ўвагу прысутных, у […]

Адчынены збор для беларускага добраахвотніка «Мінуты» з батальёна «Волат»

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Адчынены збор для добраахвотніка «Мінуты» Беларускі добраахвотнік, баец батальёна «Волат» (Полк Каліноўскага), які прайшоў праз Севераданецк, Лісічанск і Запарожжа, патрабуе нашай падтрымкі. ​За мужнасць і выратаванне пабрацімаў «Мінута» быў узнагароджаны медалём, але пасля завяршэння службы сутыкнуўся з цяжкімі выпрабаваннямі ў тыле. Праз праблемы са здароўем ён не можа працаваць, а жонка пакуль чакае дакументы. Сям’я […]

22 студзеня 1863 года ў Варшаве Цэнтральны нацыянальны камітэт абвясціў паўстанне супраць Расійскай імперыі

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

1863. Полымя, якое запалілі ў студзені ​22 студзеня 1863 года ў Варшаве Цэнтральны нацыянальны камітэт абвясціў паўстанне супраць Расійскай імперыі. Гэта быў не проста палітычны акт — гэта быў крык адчаю і надзеі народаў, якіх спрабавалі сцерці з мапы. ​Праз 10 дзён, 1 лютага, гэтае полымя перакінулася на нашыя землі. Пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага Беларусь […]