Даражэнькія, вырашылі разьмясьціць тут прынт, які мае нагадваць пра двух нашых беларусаў, якія 26 чэрвеня 2022 года трапілі ў палон пад Лісічанскам. Дасёння іх лёс невядомы. Мы шчыра спадзяемся, што хлопцы жывыя, і пра іх трэба заўжды нагадваць і падтрымаць. Раздрукуйце гэты прынт на паперы альбо цішотцы і выйдзіце з ім на акцыі ў падтрымку палонных у вашым горадзе. Гэта важна! Прынт падрыхтаваны да друку. Таксама можаце расказаць пра вашы акцыі і даслаць фота на адрас рэдакцыі [email protected]