КР-4. Ці варта прымаць удзел у выбарах? За каго не варта галасаваць? За каго галасаваць? Што варта з…
13.04.2026Клачко Аляксандр Кусь

КР-4. Ці варта прымаць удзел у выбарах? За каго не варта галасаваць? За каго галасаваць? Што варта змяніць да старта КР-5? І што галоўнае ў КР-4?
1. Ці варта прымаць удзел у выбарах?
Калі коратка, то ТАК, варта.
Хаця сам я думаю пра гэта дзеяньне з вялікай неахвотай. Бо не чакаю ад КР-4 нейкіх моцных прарываў у накірунку нашага вяртаньня вольнымі беларусамі ў вольную Беларусь (гэта адна з многіх прычын чаму я не балатуюся зараз). Я лічу, што КР варта захаваць на будучыню. Не заракаюся ад свайго ўдзелу ў КР-5 (калі дажыву). Таму адводжу будучым дэлегатам КР-4 своеасаблівую ролю працоўных лашадак, якія мусяць валтузіцца ўнутры і па-за межамі гэтай структуры, каб не згубіць такі патэнцыйна карысны інструмент як КР.
2. За каго не варта галасаваць? Топ-3.
Кароткі адказ:
1) Азараў (спіс з яго ўдзелам),
2) Краўцоў (спіс з яго ўдзелам),
3) Латушка (спіс з яго удзелам)
1) Чаму не за Азарава?
Гэты чалавек дбае аб асабістым, а не пра Беларусь. Зруйнаваў план “Перамога”, злоўжыўшы ім ў асабістых інтарэсах. Распрадаў рыштунак плана “Перамога”, тым самым выкарыстаўшы яго не па прызначэньню. Прапанову перадаць хаця б частку яго дзейным добраахвотнікам праігнараваў. За што атрымаў рэкамендацыю ад Камісіі КР па Нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы да дэмсілаў не супрацоўнічаць з ім.
2) Чаму не за Краўцова?
Калі вам не падабаецца “русский мир” і “русафілы”, калі вы ведаеце, што Крым не расейскі, вы не гатовы перагарнуць старонку, калі вы не лічыце, што беларускі нацыянальны супраціў не мае патэнцыялу і лепшае рашэньне падняць лапкі і пакланіцца нелегітымнаму злачынцу, то не падтрымлівайце гэтага чалавека. Ён дакладна не пра барацьбу з рэжымам і Масквой. Заблакаваў праходжаньне паліграфа на супрацу з варожымі спецслужбамі (КДБ, ФСБ) пасля 2020 году. Фактычнай, на мой погляд, “кааліцыяй боьшасьці” у КР-3 былі менавіта фракцыя Краўцова “Моладзевы наступ” і “КЛРЗС”. Дзеля справядлівасьці скажу, што ў “Наступе” можа быць пару годных чалавек.
3) Чаму не за Латушку?
З Паўлам Латушка асобны мой падыход. Яго спіс дакладна войдзе ў КР-4. Але вельмі важна, каб ён не меў крытычнай колькасьці дэлегатаў для значнага ўплыву на КР. Чаму? Латушка прафесіянальны палітык, які здольны ствараць і падтрымліваць ўстойлівасьць створаных ім структур, дамаўляцца з заходнімі палітыкамі (гэта плюс). Але ж аўтакрат. Пры магчымасьці пабудуе вертыкаль улады ў якой застанецца мала месца дэмакратыі. Таму для агульнай карысьці і развіцьця КР колькасьць фракцыі “КЛРЗС” (як і любой іншай) не пажадана каб перавышала 15 мандатаў. (Гэта дазволіць КР захаваць сістэмную стабільнасьць і, адначасова, не прывядзе да ўзурпацыі) Заблакаваў праходжаньне паліграфа на супрацу з варожымі спецслужбамі (КДБ, ФСБ) пасля 2020 году.
3. За каго галасаваць?
Не, я не назаву вам канкрэтны спіс. Я назаву вам крытэрыі для дэлегата прагаласаваўшы за якога вы атрымаеце кіпу іншых чальцоў спіса дай бог, што з Беларусьсю ў сэрцы.
Якім крытэрыям павінен адпавядаць дэлегат за якога вы аддасьце свой голас з кропкі гледжаньня Куся? (Так, я не памыліўся, не спіс, а дэлегат, бо ў спісах побач могуць быць тыя людзі за каго вы ўвогуле б ніколі б не прагаласавалі – такі вось мінус “спісачнай сістэмы”). Крытэрыі:
– беларускацэнтрычнасьць (у выпадку калі чалавек расейскамоўны – ён мусіць шанаваць і імкнуцца да адраджэньня беларускай мовы, разумець, што сёньня на кану не толькі існаваньне такога палітычнага суб’екта як Беларусь але і беларускай нацыі);
– гатоўнасьць не толькі заклікаць іншых да дзеяньня, але і самому быць здольным рабіць тое, да чаго заклікае і несьці адказнасьць за вынікі;
– ён гатовы схлусіць толькі ў выпадку крайняй неабходнасьці;
– не баіцца прайсьці паліграф на супрацу з варожымі спецслужбамі (КДБ і ФСБ) пасля 2020 году.
(Фота носіць ілюстрацыйны характар)
(працяг)