Абарона Кіева.Аповед 4: Дзень стварэньня палка КаліноўскагаЧастка 2: “Беларусы, …, мы чакаем на ва…
12.04.2026Клачко Аляксандр Кусь

Абарона Кіева.
Аповед 4: Дзень стварэньня палка Каліноўскага
Частка 2: “Беларусы, …, мы чакаем на вас!”
На адным з паверхаў у калідоры каледжа я пабачыў Сяргея “Беса” Бяспалава (магу памыляцца і, магчыма, гэта быў “Кос” – аўтар лагатыпа). Ён сядзеў на парце і ці то дарабляў, ці то вывучаў два варыянты лагатыпа батальёна імя Кастуся Каліноўскага. Менавіта зараз я даведаўся, што нашу Беларускую роту плануецца перайменаваць у батальён Каліноўскага.
Я адчуў задавальненьне. Памятаю свае думкі ў той момант: “Больш трапнай назвы і прыдумаць цяжка. Я трапіў да сваіх хлопцаў-беларусаў, якія разумеюць і з якімі ў нас агульныя беларускія нацыянальныя каштоўнасьці”.
Прыкладна ў абед абвясьцілі аб шыхтаваньні для запісу зварота да беларусаў. Мне на кароткі час выдалі і ледзь не адразу забралі бронік, каб перадаць камусьці з хлопцаў з вайсковым досведам.
Мы пашыхтаваліся. “Брэст”, які стаяў наперадзе з “Кітом” і Янам “Беларусам”, звярнуўся да беларусаў на камеру:
“Мы – Беларуская рота – незалежнае вайсковае фармаваньне беларусаў, якое сёньня выконвае задачу па абароне Кіеву. Імклівы рост у нашых шэрагах дазваляе нам сказаць сёньня ўсім беларусам, што мы фармуем асобны беларускі батальён імя Кастуся Каліноўскага. Усе баявыя групы, дзе ёсьць беларусы, выказалі згоду прыяднацца да фармаваньня батальёна. Беларусы, гатовыя абараняць Кіеў, мы чакаем на вас! Увесь час праводзім навучаньне. Фармуем баявыя групы на месцы. Кожны займаецца задачамі па сваіх здольнасьцях. Прыяднацца да нас можна праз мабілізацыйны цэнтр у Варшаве. Жыве Беларусь!” – прамовіў 4 гады назад Іван “Брэст” Марчук.
“Жыве вечна!” – адказалі яму мы, пашыхтаваныя са зброяй у руках у двары кіеўскага каледжа, які на той момант быў нашай распалагай.
Зараз, праз 4 гады, я пазнаю на тым відэа сябе, “Ваўкалака”, “Зубра”, “Кіта”, “Брэста”, “Пацука”, “Тромблі”, Кабанчука, Яна “Беларуса”, Бяспалава, “Лясніка”, “Лешага”, “Лахвіча”, “Жэрара”, “Ваяра” (хлопцы, пішыце мне хто там быў і каго я не пазнаў пад балаклавамі – абавязкова ўключу ў кнігу ваш пазыўны).
Відэа, якое з’явілася на ютубе ў той вечар (https://youtu.be/lZt373BLG0o?si=r4NQ6fibA92DTaFt), і сёньня па сваёй эмацыйнай моцы выклікае ў мяне змешаныя пачуцьці: прымушае кроў закіпаць у жылах, выклікае лёгкія ноткі настальгіі і неймаверна даставерна перадае атмасферу таго часу. На ім яшчы жывы найвыбітнейшы з усіх маіх камандзіраў – “Брэст” і іншыя хлопцы. Параўнаць моц гэтага відэа я магу хіба што з “Зарокам беларускага добраахвотніка”, які мы запішам, пашыхтоваўшыся перад “Брэстам” ці то 23 ці то 24 сакавіка 2022.
#беларусьбудзевольнай
#зрабікуськабвызваліцьбеларусь