Частка 6. “Кусь, ты з імі ніколі не трапіш у Беларусь”.П’яны “Нёман” з кімсьці з хлопцаў выясняў ці …
Частка 6. “Кусь, ты з імі ніколі не трапіш у Беларусь”.П’яны “Нёман” з кімсьці з хлопцаў выясняў ці то адносіны, ці то так стасаваўся: “Хачу біцца! Зараз удару цябе ў бораду”, – казаў. Той хлопец падставіў твар і кажа: “Бі”.
Я выйшаў на вуліцу. “Ваўкалак” быў у аўтобусе. Я пайшоў туды.
“Мяў” хадзіў каля аўтобуса і сказаў:
“”Кусь”, не хадзі да Ваўкалака. Ты яго справакуеш.”
“Дзякуй, “Мяў”, я ведаю. Я акуратна”, – сказаў я і зайшоў у аўтобус.“Ваўкалак” сядзеў на сядзеньні каля акна. На апошніх сядзеньнях капашыўся нейкі хлопец.
Я падыйшоў да “Ваўкалака” і сказаў тое, як я да яго адношуся:
“”Ваўкалак”, я вельмі паважаю цябе. І лічу цябе сапраўдным беларусам.”
“”Кусь”, ты з імі ніколі не трапіш у Беларусь”, – адказаў мне Ваўкалак, маючы на ўвазе штаб палка.Я сеў праз праход:
“Я не з імі. Я проста прыехаў з імі на адной машыне ўчора.”“Ваўкалак” заплюшчыў вочы, паказваючы, што будзе драмаць. Ен маўчаў. Я не ведаў што казаць. Апраўдвацца мне было няма за што. Я пасядзеў хвіліну моўчкі. Паклаў яблык на сядушку побач з “Ваўкалакам”, бо той нічога не еў у сталовай. Нешта запытаў у хлопца на заднім сядзеньні і выйшаў з аўтобуса. Вырашыўшы, што паразмаўляю з “Ваўкалакам” заўтра – на свежую і халодную галаву.