(працяг)4. Што варта змяніць на старце ў будучыя скліканьні КР? (Гэты і наступны пункты для будучых …

(працяг)
4. Што варта змяніць на старце ў будучыя скліканьні КР? (Гэты і наступны пункты для будучых дэлегатаў КР-4).
1) Прыбраць гендэрныя квоты.
Чаму не даць магчымасьць балатавацца ўмоўнаму спісу “Жанчыны”? Альбо спісу “Маменькін сынок”? (Часткова жартую). А калі сур’ёзна, то навошта пераводзіць бабулю праз вуліцу, калі ёйны дом на гэтым баку дарогі? Досвед паказвае, што многія спісы літаральна “па аб’яўцы” шукаюць жанчын/ мужчын, каб адпавядаць квоце.

2) Ліквідаваць магчымасьць сумяшчаць пасады ў ОСЦ/ АПК/ КР.
У свой час я галасаваў супраць такой прапановы Ягорава. Прызнаю: памыляўся. Ягораў тут меў рацыю. Для большай самастойнасьці, перадухіленьня канфлікта інтарэсаў і развіцьця трох структур павінна быць унесена ў статут забарона на сумяшчэньне пасад.

3) Перагледзець спісачную сістэму.
Магчыма разгледзець варыянт стварэньня партый і магчымасьць балатавацца ў КР ад партыі (партыя вылучае спіс і выбаршчык галасуе за канкрэтнага чалавека па спісу) і індывідуальна, закрэпіўшы пэўную колькасьць мандатаў за партыямі і пэўную за індывідуальнымі дэлегатамі. Пры гэтым выбаршчык мае два галасы – адзін за партыю, другі – за індывідуальнага вылучэнца.

Чаму партыі, а не спісы?
Часам спісы складаюцца “на каленцы” за месяц да выбараў. У іх пару “фронтмэнаў-фронтвумэн”, а астатнія – добра, калі гэта не “баласт” набраны “па аб’яўцы” для колькасьці. Партыя больш сістэмная і ўстойлівая структура, якая мае акрэсленыя і доўгатэрміновыя каштоўнасьці, арыентыры і мэты, зразумелыя выбаршчыкам. Мае празрыстае афіцыйнае фінансаваньне.

Чаму індывідуальныя дэлегаты? Яны патрэбны, каб захаваць у КР незалежных экспертаў, маральных аўтарытэтаў, якія валодаюць унікальнымі ведамі, досведам, незамыленым альбо, нават, неардынарным поглядам і якія не жадаюць падпарадкоўвацца партыйнай дысцыпліне.

4) Замацаваць у статуце выключна тэхнічны статус Кіраўніка сакратарыята.
Чаму? Каб не атрымалася як з Краўцовым у КР-3, калі чалавек блытаў берагі і перавышаў свае тэхнічныя паўнамоцтвы.

5. Што галоўнае ў КР?
– Ведаць куды ты ідзеш і як працуе гэты інструмент;
– ведаць канкрэтныя дасягальныя за 2 гады кадэнцыі задачы, якія можна дасягнуць альбо наблізіць у рамках сваёй глабальнай мэты;
– мець разумную гібкасьць і здольнасьць садзіцца за стол перамоваў з тымі з кім бы ў звычайным жыцьці падумаў бы ці варта вітацца;
– атрымаць доступ да міжнародных кантактаў безпасярэдна ў рамках КР (інакш вельмі верагодна, што твая пазіцыя не будзе пачута за межамі бурбалкі пад назвай “КР”);
– быць альбо мець у камандзе (хай нават у якасьці памочніка дэлегата) чалавека, які гатовы і здольны юрыдычна граматна складаць дакументы і вытрачаць на гэта шмат часу, бо што ў КР прагаворана, але не пакладзена на паперу – таго не было;
– у ідэале мець свайго чалавека на пасаду Кіраўніка сакратарыята.