Чатырохмесны пакой у студэнцкім інтэрнаце мае сьветла-бежавыя сьцены. На падлозе ляжыць рознакаляровы дыван.
Злева ад увахода стаіць драўляны двух’ярусны ложак. Тут сьпіць “Лясьнік” і хварэючы на кавід “Лешы”.
На краі іхняга ложка вісяць шэрая кофта і белы кабель для зарадкі, а знізу на падлозе стаяць армейскія бацінкі са шкарпэткамі на іх.
Насупраць увахода – акно са сьветлай цюлевай фіранкай. Уздоўж сьцен вуглом стаяць два аднаспальныя драўляныя ложкі: справа – мой, засланы стракатым пакрывалам з дзіўным арнаментам, а злева – вуглавы ложак, засланы паласатым матрацам і чорным спальным мяшком – ён належыць “Лысаму”.
Побач з нашымі ложкамі – невялікія тумбачкі.
Сьцяна над маім ложкам шчыльна ўпрыгожана самаробнымі дэталямі: адкрытай палічкай, люстэркам, дэкаратыўным сэрцам, некалькімі фотаздымкамі і маленькімі карцінамі ў рамках.
На сваім ложку я знайшоў плюшавага блакітнага дэльфіна.
працяг…