19 сакавіка 2022 батальён Каліноўскага пераязджае ў інтэрнат кiеўскага ўніверсітэта

Клачко Аляксандр Кусь ##Вайна ##Войска #Беларуская мова #Вайна #Войска

Знаходзячыся ў нарадзе а дванадцатай гадзіне дня я даведаўся, што мы сёньня пераязджаем.

Куды? – Невядома.

19 сакавіка 2022 каля пяці вечара я мокры, потны, няголены разам з іншымі хлопцамі загрузіў майном машыны. Мы гатовы да пераезда.

Праз гадзіну мы ўжо стаім перад шматпавярховым будынкам інтэрната аднаго з невядомых нам кіеўскіх універсітэтаў. Асабовы склад батальёна Каліноўскага ў поўным складзе з майном, размешчаным на асфальце, чакае каманды да засяленьня.

Галоўная мая думка на той момант – пасьпець засяліцца да інтэрв’ю, якое мусіла адбыцца па відэасувязі праз гадзіну.
#kus