Расейская ракета ўдарыла па гандлёвым цэнтры Retroville, загінула 8 чалавек

Клачко Аляксандр Кусь ##Вайна ##Войска #Беларуская мова #Вайна #Войска

За кухонным вакном, абрамленым старой драўлянай рамай, нечакана ўспыхвае асляпляльнае бела-аранжавае зарыва. На некалькі секунд позні вечар (было 20 сакавіка 2022 каля 23:00) ператвараецца ў дзень. З невялікай затрымкай наш шматпавярховы будынак інтэрната ўздрыгвае і пачынае злёгку хістацца, як пры невялікім землятрусе.

З балкона на кухню, пакідаўшы свае недакураныя цыгарэты, з вялікімі вачыма ўвальваецца “Лысы” і яшчэ нехта з хлопцаў. Потым “Лысы” падзеліцца сваімі эмоцыямі ва ўласьцівай яму паўжартлівай манеры: “Парни, я чуть не обоср@лся!”

У гандлевы цэнтр “Retroville”, размешчаны ў палутара кіламетрах ад нас, прыляцела расейская ракета. Зруйнавала яго. Пашкодзіла бліжэйшыя будынкі. Забіла 8 чалавек.

Як потым высветліцца, мясцовы жыхар зняў на відэа ўкраінскую вайсковую тэхніку (у тым ліку РСЗА “Град” і армейскія машыны) каля гандлёвана цэнтра і выклаў ролік у “Тык-ток”. Відэа хутка разьляцелася па сацсетках, пасля чаго расейскія акупанты вылічылі каардынаты стаянкі тэхнікі і нанеслі ўдар.
#kus