Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

14 верасня — Свята Узвышэння святога Крыжа ў беларускай царкве Вільні з Літургіяй і паніхідай

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Заўтра 14.09 – Свята Узвышэння святога Крыжа Гаспода Іісуса! Крыж Хрыста узвышаецца як знак ахвярнай любові Бога да нас, як знаменне Праўды, як сімвал перамогі над злом і смерцю. Запрашаем усіх на Літургію ўшанавання Крыжа Госпада Іісуса! Служба пачнецца а 10.30 у нашай беларускай царкве па адрасе: Bokšto gatvė 4.Пад час службы будзем дзякаваць Нябеснаму […]

Барбарэум: 250 гадоў духоўнай семінарыі, якая фарміравала эліту грэка-католікаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Што варта ведаць пра Барбарэум: духоўную кузню, якая фарміравала эліту грэка-католікаўКанец XVIII стагоддзя. Вена — сталіца Аўстрыйскай імперыі, горад, які дыхае музыкай Моцарта і рэформамі Марыі-Тэрэзіі. Менавіта тут, у сэрцы імперыі, узнікае Барбарэум — духоўная семінарыя, якая змяніла лёс сотняў маладых украінцаў, харватаў, славакаў, румынаў, сербаў. Гэта — прастора, дзе фармаваліся будучыя святары, епіскапы, навукоўцы […]

Епіскапы сустрэнуцца ў Вене для дыялогу пра будучыню Еўропы і адносіны Царквы і дзяржавы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 таліцкіх Цэркваў. У сераду, 10 верасня, епіскапы сустрэнуцца ў Архіепіскапскім палацы ў Вене з еўракамісарам Магнусам Брунерам і федэральным міністрам па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і сям’і Клаўдыяй Плякольмам. Тэмай дыялогу стане бачанне будучыні Еўропы і чаканні ў адносінах паміж Царквой і дзяржаўнымі структурамі. Праграмай таксама прадугледжаны сустрэча з Апостальскім нунцыем, архіепіскапам Педра Лопесам Кінтанай, і […]

У Вене пачалося 26-е пасяджэнне епіскапаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

8 верасня, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, у храме Найсвяцейшай Сям’і ў Вене ўрачыстай Архіерэйскай Боскай Літургіяй пачалося 26-е пленарнае пасяджэнне епіскапаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы. Архіерэйскую Боскую Літургію ўзначаліў Вярхоўны Архібіскуп Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Святаслаў, а пропаведзь прамавіў уладыка Міхайла Бубній, экзарх Адэскі. Мерапрыемства, якое было арганізавана Радай каталіцкіх епіскапаў Еўропы і праведзена Ардынарыятам […]

У катэдры св. Стэфана ў Вене ўпершыню адбудзецца грэка-каталіцкая Усходняя Боская Літургія

Грэка-католікі Беларусі #Царква

А 19-й гадзіне беларускага часу ў катэдры св. Стэфана ў Вене (Аўстрыя) адбудзецца гістарычная падзея – Усходняя Боская Літургія з удзелам каталіцкіх усходніх біскупаў Еўропы. Упершыню ў венскай катэдры будзе адпраўлена грэка-каталіцкая Літургія. Спасылка на анлайн-трансляцыю будзе тут: https://www.erzdioezese-wien.at/site/home/nachrichten/article/131946.html Festgottesdienst im byzantinischen Ritus anlässlich der Vollversammlung der Bischöfe der katholischen Ostkirchen Europas in Wien am […]

10 верасня 1517 года выйшла кніга “Іоў” Францыска Скарыны — другое пражскае выданне

Грэка-католікі Беларусі #Царква

НАША ВЕРА. ДУХОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА. СПАДЧЫНА СКАРЫНЫ. 10 верасня 1517 г.Вышла кніга “Іоў” (“Книга светого Иова починается еже словеть Иовъ”). Гэта другое вядомае пражскае выданне Францыска Скарыны. Адкрываецца тытульным лістом з гравюрай, назвай кнігі і вершамі. Змешчана прадмова Францыска Скарыны “Предъсловие в книгу Иовъ”:“У гэтай кнізе адкрыў нам Бог вялікія тайны праз святога Іова. Найперш, чаму […]

Паралелі паміж узняццем змея Майсеем і крыжам Хрыста ў вучэнні айцоў Царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Як Майсей узняў змея ў пустыні, так належыць быць узнятым Сыну Чалавечаму, каб кожны, хто веруе ў Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. (Ян. 3, 14-15) Айцы Царквы знаходзілі глыбокія аналогіі паміж Хрыстом і змеем, узнятым Майсеем у пустыні: Беда Вялебны: Змеі сімвалізуюць грэх, які мае моц прывесці душы да смерці. Узняты змей выглядаў, […]

8 верасня адзначаецца свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

8 верасня – свята Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы. Свята бярэ пачатак з урачыстага асвячэння святыні святой Ганны ў Ерусаліме. Паводле традыцыі на тым месцы стаяў дом, у якім нарадзілася Багародзіца. Паводле старажытных апокрыфаў і больш позняга протаевангелля Якуба бяздзетныя Якім і Ганна мелі відзенне анёла, які спавясціў ім, што ад іх народзіцца дачка, якая адыграе вялікую […]

Раство Найсвятой Багародзіцы як важная падзея ў гісторыі дачыненняў Бога з чалавецтвам

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Раство Найсвятой БагародзіцыРаство Багародзіцы стала важнай радаснай падзеяй у гісторыі дачыненняў Бога з чалавецтвам, бо яно прадвяшчала найвялікшую і найбольш радасную падзею – хуткі прыход Месіі, ажыццяўленне старазапаветных прароцтваў. Раство Марыі называюць променем надзеі для людства, якім паведамлялася пра прыход вялікага святла для свету – Ісуса Хрыста. Менавіта Раство Багародзіцы было важным крокам Бога па […]

Протаевангелле Якуба — асноўная крыніца ведаў пра дзяцінства Багародзіцы і Ісуса Хрыста

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Калі гаворка ідзе пра Багародзічныя святы, то ўжо з 2 ст. Царква актыўна карыстаецца Протаевангеллем Якуба. Гэта вельмі ранні тэкст, калі ўзяць пад увагу, што першыя евангельскія кнігі паходзяць з канца 1 — пачатку 2 ст., напрыклад, Пасланні апосталаў. Протаевангелле Якуба расказвае пра дзяцінства Багародзіцы аж да нараджэння Ісуса Хрыста. Менавіта гэты тэкст стаў галоўнай […]