У Вільні прайшоў VI Сусветны апостальскі кангрэс міласэрнасці з удзелам 5 тысяч чалавек

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У Вільні прайшоў VI Сусветны апостальскі кангрэс міласэрнасці.
=VI Сусветны Апостальскі кангрэс міласэрнасці (WACOM-6), які прайшоў у Вільні (7–12 чэрвеня 2026 г.), сабраў каля 5.000 удзельнікаў з больш чым 50 краін свету і быў прысвечаны малітве і канкрэтнаму служэнню міласэрнасці.

Кангрэс праходзіў пад патранатам Ватыканскай Дыкастэрыі па справах евангелізацыі, якую рэпрэзэнтаваў про-прэфект архібіскуп Рына Фізікела.
Падчас свайго выступлення архібіскуп падкрэсліў: “Госпад вызваляе нас ад пакут, запальваючы надзею. Ён аб’яўляе сапраўднае імя сваёй усемагутнасці – міласэрнасць. Міласэрнасць – гэта тое, што збаўляе свет”. Ватыканскі іерарх нагадаў так сама словы святога Яна Паўла II і заклік Папы Францішка, каб кожная супольнасць станавілася сапраўдным аазісам міласэрнасці. Жывое сведчанне веры нараджаецца там, дзе чалавечы боль сустракаецца з салідарнасцю і справядлівасцю.

У першы дзень Кангрэса — панядзелак, 8 чэрвеня 2026 г., праваслаўны Усяленскі Патрыярх Варфаламей, як Ганаровы госць, звярнуўся са спецыяльным пасланнем да ўдзельнікаў, сярод якіх былі так сама і праваслаўныя з розных краін.

Значным быў удзел іерархаў, духавенства і вернікаў Усходніх Каталіцкіх Цэркваў розных абрадаў: армянскага, мараніцкага, візантыйскага з розных краінаў. Штодзённыя цэлебрацыі Эўхарыстыі (на розных мовах) мелі міжабрадавы характар.
У сераду, 10 чэрвеня апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) саслужыў у міжабрадовай канцэлебрацыі св. Імшы, якую ўзначаліў архібіскуп Рына Фізікела. =Біскуп Аляксандр Кашкевіч, былы шматгадовы ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі, прыняў удзел у заключных урачыстасцях Кангрэса.