Ікона Жыровіцкай Багародзіцы перададзена ў дар візантыйска-каталіцкай царкве святога Яна Залатавуснага ў Бары

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Ікона Жыровіцкай Багародзіцы перададзена ў дар візантыйска-каталіцкай царкве святога Яна Залатавуснага ў Бары
 
У нядзелю, 14 чэрвеня 2026 года, у горадзе Бары (ў Італіі), пасля Боскай Літургіі ў візантыйскім каталіцкім храме св. Яна Залатавуснага (што належыць італа-албанскай епархіі Лунгра) архімандрыт Сяргей (Гаек) ахвяраваў для таго ж храму Ікону Жыровіцкай Багародзіцы. Гэта ікона напісана на мармуры ў Мінску, паводле спіска, які шануецца ў Слоніме.
(Слонімская копія была падрыхтавана для каранацыі Абраза папскімі каронамі, што адбылося ў Жыровіцкім манастыры 19 верасня 1730 года).
Залатыя кароны былі асвячаныя ў 1726 годзе (300 гадоў таму) Папам Бенедыктам XIII, які нарадзіўся ў горадзе Гравіна, недалёка ад Бары.
 
Перадача Іконы ў дар стала духоўным прыпанкам на «шляху міласэрнасці», распачатым на Сусветным апостальскім кангрэсе міласэрнасці ў Вільні.
Перад Боскай Літургіяй мела месца кароткая міжхрысціянская малітва ў базіліцы св. Мікалая, каля алтара з яго мошчамі. Затым Літургію ў храме св. Яна Залатавуснага ўзначаліў архімандрыт Сяргей у саслужэнні мясцовага прэзбітара Антонія Калізі.
Боская Літургія прайшла ў духу падзякі Богу за хрысціян Апуліі (з гарадоў Бары, Гравіна і іншых), якія ў мінулым аказвалі шматбаковую дапамогу ахвярам Чарнобыльскай катастрофы, асабліва гасціну беларускім дзецям, для якіх італьянскае сонца і мора былі вельмі гаючымі. Некаторыя з ініцыятараў той дапамогі (лекары) прысутнічалі на Боскай Літургіі.