РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА ВЕРАСЕНЬ 2026: https://docs.google.com/document/d/1VFGUDuCbVI626Ir4pGBFN6Sckr8j7zKDNwantbF3jWU/edit?tab=t.0 Верасень 2026 РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА ВЕРАСЕНЬ 2026 ГОДА У БЕЛАРУСКАЙ ПАРАФІІ ДАБРАВЕШЧАННЯ ДЗЕВЫ МАРЫІ 1.09. Аўторак. Царкоўнае навалецце – Дзень малітвы за Божае тварэнне. 5. 09 – Субота. 18.00 – Вячэрня. Споведзі, размовы са святаром. 6.09. Нядзеля. Архістратыга…
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Вершапесьні з ліцьці на сьвята Адсячэньня галавы сьв. Яна Прадвесьніка і Хрысьціцеля
Прыйдзіце, верныя, усхвалім прарока, мучаніка і хрысьціцеля Збавіцелевага. Ён жыў у целе, быццам анёл, і асудзіў чужалоства Ірада. Як заплату за бессаромны танец яму адсеклі пачэсную галаву. І ён аб’явіў тым, што ў пекле, радасную вестку пра ўваскрасеньне з мёртвых, і цяпер моліцца няспынна Госпаду за збаўленьне душаў нашых. Прыйдзіце, верныя, усхвалім прарока, мучаніка і […]
Сьвяткаваньне адсячэньня галавы Прадвесьніка
Сёньня маці задумала агіднае забойства: яна падбухторвае бессаромную дачку супраць найвялікшага сярод прарокаў. Калі люты Ірад учыніў сьвята ў дзень свайго нараджэньня, яна як заплату за танец папрасіла ў яго найпачэсную галаву Прадвесьніка. І ён, каб выканаць дадзеную бяздумна клятву, зрабіў гэта. Але тайнік прыйсьця Хрыстовага пасьля сьмерці не перастаў асуджаць ягонае беззаконнае жыцьцё, кажучы […]
29 жніўня Царква ўспамінае Адсячэньне галавы сьв. Яна Прадвесьніка і Хрысьціцеля
29 жніўня Царква ўспамінае Адсячэньне галавы сьв. Яна Прадвесьніка і Хрысьціцеля. (Тон 1) Як назавем цябе, прарок: анёлам, апосталам, ці мучанікам? Назавем цябе анёлам, бо ты на зямлі жыў як адзін з іх; і апосталам, бо ты навучаў людзей; дый мучанікам, бо табе адсеклі галаву за Хрыста. Малі Яго за збаўленьне душаў нашых. Памяць чынім […]
28 жніўня 1640 года памёр мітрапаліт Кіеўскі Рафал Корсак
28 жніўня 1640 года памёр Рафал Корсак (каля 1595/1599–1640) — беларускі царкоўны дзеяч, мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі (1637–1640), адзін з ключавых прадстаўнікоў Уніяцкай (Грэка-Каталіцкай) Царквы ў Рэчы Паспалітай у першай палове XVII стагоддзя. Нарадзіўся каля Наваградка ў шляхецкай сям’і Корсакаў, якая спачатку належала да кальвінізму. Рана страціў бацькоў і выхоўваўся пад апекай мітрапаліта […]
29 жніўня ў Вільні адбудуцца памінальная служба і дзень памяці Святланы Курс
Саракавіны памяці Святланы Курс у Вільні29 жніўня (субота) у віленскай праваслаўнай капліцы святога Лявонція Карповіча адбудуцца памінальная служба і дзень памяці пісьменніцы Святланы Курс. У 10:30 пачнецца літургія з нагоды 40 дзён пасля смерці пісьменніцы. У 12:00 мы запрашаем калег, сяброў і чытачоў падзяліцца словамі памяці і ўшанавання. Таксама будуць зачытаныя некалькі фрагментаў эсэ Евы […]
25 жніўня адзначаем памяць бласл. Мятода Дамініка Трчкі, CSsR
25 жніўня адзначаем памяць бласл. Мятода Дамініка Трчкі, CSsR. — вернага місіянера і мужнага мучаніка, які аддаў сваё жыццё за Хрыста і Яго ЦарквуБлаславёны Дамінік Трчка нарадзіўся ў 1886 годзе ў Фрыдланце-над-Остравіцай на тэрыторыі сучаснай Чэшскай Рэспублікі. Ён далучыўся да Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля і быў пасвечаны ў святары ў 1910 годзе. Аддана прысвяціў сябе пропаведзі […]
У Браславе прайшло святкаванне другога дня ўрачыстасцей
https://catholic.by/3/news/belarus/19405-nuntsyj-inyatsyjo-cheffalia-padchas-galounaj-imshy-u-braslave-belarus-patrabue-khrystsiyanau-yakiya-prysvyachayuts-syabe-agulnamu-dabru-godnastsi-chalaveka-i-miru Нунцый Іньяцыё Чэффаліа падчас галоўнай Імшы ў Браславе: Беларусь патрабуе хрысціянаў, якія прысвячаюць сябе агульнаму дабру, годнасці… Удзень у суботу 22 жніўня , калі ў літургіі Касцёла адзначаецца ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы, у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе (Віцебская дыяцэзія) прайшло святкаванне другога дня ўрачыстасцей, прысвечаных ушанаванню…
Эпізод 34 «Малітоўнага перапынку» пра камень у падмурку жыцьця
«Малітоўны перапынак». Эпізод 34, 2026.КАМЕНЬ У ПАДМУРКУ НАШАГА ЖЫЦЬЦЯ Евангельле паводле Мацьвея (Мц 21.33-42) прапануе нам прыпавесьць пра нявартых вінаградараў. Гэта гісторыя ня толькі пра адкінутых прарокаў ці няўдзячнасьць старажытнага народу — гэта непасрэдны зварот да кожнага з нас. Кожны атрымаў ад Бога свой «вінаграднік»: сям’ю, таленты, час, веру. Але часта замест таго, каб аддаваць […]
Леў XIV сустрэўся з капітанамі-рэгентамі Сан-Марына
22 жніўня 2026 году Папа Рымскі Леў XIV у Дзяржаўным палацы Сан-Марына сустрэўся з капітанамі-рэгентамі, прадстаўнікамі ўладаў і грамадзянскай супольнасьці. Ён нагадаў пра дэвіз гэтай рэспублікі “Libertas”, адзначыўшы, што свабода народу мае больш глыбокі сэнс, чым толькі палітычнае самавызначэньне. На яго думку, сапраўдная грамадзянская свабода немагчымая без павагі да годнасьці і сумленьня кожнага чалавека. Сьвяты […]