Эпізод 33, 2026. Ісус і багаты юнак: ЧАГО ЯШЧЭ МНЕ НЕ СТАЕ?
Новы эпізод «Малітоўнага перапынку» прысьвечаны нядзельнаму чытаньню Евангельля паводле Мацьвея (Мц 19.16-26). Разважаем пра сустрэчу Ісуса з юнаком, які шчыра шукае вечнага жыцьця, але сутыкаецца з пытаньнем: што яшчэ перашкаджае яму цалкам пайсьці за Хрыстом?
Хлопец выконвае Божы Закон і імкнецца да праведнасьці ад самага юнацтва, але Ісус паказвае, што аднаго выкананьня запаведзяў недастаткова. Заклік адмовіцца ад багацьця і пайсьці за Ім выкрывае сапраўдную прывязанасьць чалавечага сэрца.
Калі вучні пытаюцца: «Хто ж тады можа быць збаўленым?», Ісус адказвае: «У людзей гэта немагчыма, а ў Бога ўсё магчыма». Гэта нагадвае нам, што збаўленьне — не вынік нашых заслугаў ці дасягненьняў, але дар Божае ласкі.
Разам з грэка-каталіцкім сьвятаром а. Янам Майсейчыкам разважаем пра тое, як матэрыяльнае багацьце можа ствараць ілюзію самадастатковасьці і перашкаджаць поўнаму даверу Богу. Што ў нашым жыцьці можа заняць месца Бога? І ці сапраўды мы гатовыя аддаць Хрысту першае месца?
https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-33/
Эпізод 2026.33 Ісус і багаты юнак: Чаго яшчэ мне не стае? – Беларуская парафія ў Бельгіі
Ён выконваў усе запаведзі, але адышоў засмучаным. Разважаем над Мацьвея 19:16–26: чаму зямныя прывязанасьці зачыняюць Царства Нябеснае й што адказвае Ісус.