Калі мы пакорна прымаем Хрыста ў човен нашага жыцьця – праз малітву, сакрамэнты, слуханьне Яго слова…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Калі мы пакорна прымаем Хрыста ў човен нашага жыцьця – праз малітву, сакрамэнты, слуханьне Яго слова – мы знойдзем у Ім спакой, сьвятло і сілу для нашага шляху, – нагадаў Папа.

Рымскі Архірэй заўважыў, што праз некаторы час Ісус сказаў вучням: “Калі ў вас будзе вера і ня будзе сумненьняў, то […] калі скажаце гары гэтай: “Падыміся і кінься ў мора”, збудзецца” (Мц 21, 21). “І менавіта гэта яны перажылі на возеры: спакой Хрыста, які быў на гары і маліўся, дасягнуў іх сярод шалёных хваляў”, – сказаў Сьвяты Айцец.

“Гэты цуд вучыць нас важнай рэчы: у першую чаргу ня ўзносіцца, калі маем посьпех, і ніколі не спадзявацца толькі на сябе; і адначасова не ўпадаць у роспач нават у хвіліны цемры, калі мы адчуваем сябе бездапаможнымі перад праблемамі і, нягледзячы на ўсе нашыя намаганьні, нам здаецца, што мы рухаемся хутчэй назад, чым наперад. У любых абставінах Ісус нас не пакідае. І калі мы пакорна прымаем Яго ў човен нашага жыцьця – праз малітву, сакрамэнты, слуханьне Яго слова – у Ім мы знойдзем спакой, сьвятло і сілу для нашага шляху”, – запэўніў Леў XIV.

Папа: у Хрысце мы знаходзім спакой і сілу сярод жыццёвых бур – Vatican News
https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2026-08/leo-xiv-in-christ-we-find-peace-and-strength-amid-life-storms.html

Леў XIV: у Хрысце мы знаходзім спакой і сілу сярод жыццёвых бур – Vatican News

Калі мы пакорна прымаем Хрыста ў човен нашага жыцця – праз малітву, сакрамэнты, слуханне Яго слова – мы знойдзем у Ім спакой, святло і сілу для нашага …