14 верасня – Сусветнае Узвышэнне Пачэснага і Жыццядайнага Крыжа ГасподнягаПрыйдзіце, людзі, паклонім…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

14 верасня – Сусветнае Узвышэнне Пачэснага і Жыццядайнага Крыжа Гасподняга

Прыйдзіце, людзі, паклонімся блаславёнаму дрэву, праз якое завершанае было наша апраўданне. Бо вось д’ябал, які праз дрэва ашукаў праайца Адама, быў пераможаны Крыжом, і той, які ў няволі трымаў стварэнне Гасподняе, зазнаў найбольшае паразы. Божаю крывёю абмытая была змяіная атрута і, дзякуючы няправеднаму прысуду на Праведніка, адменены быў справядлівага прысуду праклён. Трэба было, каб дрэва дрэвам ацалілася, і каб мукамі Непадуладнага цярпенням былі адмененыя мукі асуджанага за правіны ля райскага дрэва. Хрысце Уладару наш, слава Твайму вялікаму страшнаму для нас провіду, якім Ты збавіў усіх, бо Ты добры і Чалавекалюбец.