14 верасьня 1884 году ў Вераскоўшчыне пад Наваградкам нарадзіўся беларускі каталіцкі сьвятар-марыяні…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

14 верасьня 1884 году ў Вераскоўшчыне пад Наваградкам нарадзіўся беларускі каталіцкі сьвятар-марыянін архімандрыт Фабіян Абрантовіч, які служыў у візантыйскім абрадзе.

Ён скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю ў Пецярбургу і Імператарскую каталіцкую духоўную акадэмію. Пазьней атрымаў ступень доктара філасофіі ў знакамітым Каталіцкім універсітэце ў Лёвене (Бельгія). Быў адным з ідэолагаў і заснавальнікаў беларускага хрысьціянскага руху на пачатку XX ст. Гэты выдатны беларускі рэлігійны і грамадзка-асьветніцкі дзеяч прыкладаў намаганьні для адраджэньня Уніі ў Беларусі. На жаль, служыць ва ўсходнім абрадзе яму давялося далёка ад Бацькаўшчыны – Апостальскім адміністратарам для католікаў візантыйскага абраду ў Харбіне, у Манчжурыі. Мітрапаліт Грэка-Каталіцкай Царквы Андрэй Шаптыцкі бачыў яго найлепшай кандыдатурай на біскупа для беларускіх грэка-католікаў.