Дарагія беларусы, браты і сёстры! У бліжэйшую суботу важны дзень для ўсіх нас – свята ЖЫРОВІЦКАЙ ІКОНЫ МАЦІ БОЖАЙ.Гэты маленькі абраз – вялікая святыня нашага народу і важны сімвал нашай духоўнай культуры і нацыянальнай самабытнасці. І айцец Аляксандр і я, у нашыя семінарскія гады заўжды маліліся перад гэтай святой іконай, а 20-е траўня быў неверагодна […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Свята Гасподняга Узнясення адзначаецца на саракавы дзень пасля Уваскрасення Хрыстова
Свята Гасподняга Узнясення заўсёды прыпадае ў чацвер, на саракавы дзень пасля Уваскрасення Хрыстова. Гэта адно з вялікіх Гасподніх святаў і мае васьмідзённае паслясвяцце. Яно ўзвялічвае падзею Хрыстовага Узнясення на Неба і падкрэслівае яе значэнне для Хрыста і для нас. Святы Ян Залатавусны ў сваёй пропаведзі на Узнясенне гаворыць: «Сёння род чалавечы дасканала прыміраны з Богам. […]
Святар Аляксандр Кухта пра праваслаўную веру, прабачэнне Лукашэнкі і ролю мітрапаліта Веніяміна
Новая «маліна» са святаром Аляксандрам Кухтай, які вядзе YouTube-канал «Бацюшка адкажа» пра праваслаўную веру на 47 тысяч падпісчыкаў. Мы пагаварылі пра тое, ці ёсць бог, ці можа быць дараваны Лукашэнка і навошта мітрапаліт Веніямін дабраславіў АМАП на гвалт. Таксама абмеркавалі сыход святара з Белправаслаўнай царквы, аўтакефалію, унію як трагедыю беларускага праваслаўя, грошы ў канвертах у […]
Разважанне пра хвалу Божую, малітву і радасць будучага жыцця
Разважанне над нашым людскім жыццём павінна праходзіць у хвале Божай, таму што вечная радасць нашага будучага жыцця будзе хвалой Божай. Ніхто не можа быць здатным да будучага жыцця, калі не падрыхтуецца да яго цяпер. Таму цяпер мы не толькі праслаўляем Бога, але і просім Яго. Хвалу мы ўзносім з радасцю, а малітву – з уздыханнямі. […]
13 мая ў 9-й гадзіне ў Вільні адбудзецца Літургія віленскай беларускай супольнасці Сусветнага патрыярхату
Заўтра ў суботу 13.05 а 9-й гадзіне адбудзецца чарговая Літургія нашай віленскай беларускай супольнасці Сусветнага патрыярхату. Шчыра і сардэчна запрашаем! Vokeičiu g. 20 Лютэранская царква. Пад час Літургіі чытаем нядзельны евангельскі тэкст пра сустрэчу Хрыста з самаранкаю. Пасля Літургіі запрашаем на кубачак кавы! ХРЫСТОС УВАСКРОС!!! Хто жадае малітоўна памянуць сваіх родных і блізкіх за здароў’е […]
Выдавецтва “Тэхналогія” прэзентавала ўсю “Біблію” Скарыны адным томам
Уся “Біблія” Скарыны адным томам Днямі выдавецтва “Тэхналогія” прэзентавала навінку – легендарную “Біблію” беларускага першадрукара Скарыны. Асаблівасць выдання ў тым, што пад адной вокладкай змешачаныя ўсе кнігі. У кнізе пададзены поўныя тэксты кніг Бібліі, выдадзеных Францішкам Скарынам у 1517–1525 гг. у Празе і Вільні ў перакладзе на старабеларускую мову з нумарацыяй біблейных вершаў, з паказаннем […]
11 траўня ўшаноўваецца памяць сьвятых Кірылы і Мятода, настаўнікаў славянскіх
11 траўня – памяць сьвятых роўнаапостальных Кірылы і Мятода, настаўнікаў славянскіх Браты Кірыла і Мятод, грэкі з Тэсалонікаў, ведалі мову славянаў, што жылі ў Македоніі. У 863 годзе цэзар Міхаіл VIII (842-867) адправіў іх у Маравію, каб там абвяшчалі Евангельле. Каб спрасьціць сабе місійную працу, Кірыла склаў славянскі алфавіт, так зв. глаголіцу, і пераклаў на […]
Сёння памяць свяціцеля Кірыла Тураўскага, беларускага багаслова і прапаведніка
Дарагія сёстры ды браты! Сёння святкуецца памяць свяціцеля Кірыла Тураўскага – беларускага Златавуста. Ён першы багаслоў і філосаф ў гісторыі Беларусі, выдатны прапаведнік і з’зяючы святасцю праведнік. Да увагі шаноўнага спадарства урывак вершаванага перакладу слова свяціцеля Кірыла ад Алеся Разанава: “ Сёння, красуючы, сонца увышыню ўсходзіцьІ, радуючыся, зямлю сагравае,—усходзіць нам гэтак з труны сонца святое […]
Гісторыя пра тое, як Бог прымушае выканаць Яго Волю і Прамысленне праз апостала Пятра і Карнілія
Гісторыя пра тое як Бог прымушае выканаць Яго Волю і Прамысленне.Апосталы першапачаткова не хацелі хрысціць язычнікаў. Нават не думалі пра гэта і прапаведвалі выключна сярод іудэяў. Першы хрышчаны язычнік – рымскі афіцэр Карнілій. Бог загадвае апосталу Пятру хрысціць Карнілія і той, мягка кажучы, неверагодна здзіўлены такому наказу. Гісторыя апісваецца ў 10-м раздзеле кнігі Дзяў апостальскіх. […]
Грэка-католікі Івацэвічаў адзначылі свята Жыровіцкай іконы Маці Божай
7 траўня 2023 г. у сьвята Жыровіцкай іконы Маці Божай сваё парафіяльнае сьвята адзначылі грэка-католікі Івацэвічаў. Сьвяточную багаслужбу ўзначаліў а. Алесь Шыбека з Менску, разам з якім служылі а. Віталь Быстроў і дыякан Вячаслаў Гарчакоў з Івацэвічаў. Памаліцца перад Жыровіцкай іконай Багародзіцы на сьвята ў Івацэвічах прыехалі пілігрымы з Менску і Берасьця. Падчас сьвята адбылося […]