Леў Гарошка выдаў дзясяткі кніжак і навуковых прац у самых розных галінах: філасофска-тэалагічную кн…

Леў Гарошка выдаў дзясяткі кніжак і навуковых прац у самых розных галінах: філасофска-тэалагічную кніжку «Душа» (Парыж, 1948), прыродазнаўчую «Паходжаньне чалавека ў святле сучасных фактаў» (Парыж, 1948), «Навука і рэлігія», гістарычныя кнігі «Сьв. Еўфрасіньня-Прадслава Полацкая. Патронка Беларусі» (Парыж, 1950), «Беларусь у датах, лічбах, фактах» (Парыж, 1953), мовазнаўчую кнігу «Своеасаблівасьці беларускае мовы» (Парыж, 1951) і г. д. Напісаў вялікія гістарычныя працы «Пад знакам „рускае“ і „польскае“ веры» (1954/55), «Прычыны паланізацыі на Беларусі» (1955) і інш. Ён склаў грэцка-лацінска-царкоўнаславянска-беларускі слоўнік, слоўнік беларускіх прыказкаў ды прымаўкаў, які абдымае больш 20 тысячаў адзінак. Ён быў выдатным беларускім хрысціянскім празаікам, пад псеўданімам Анатоль Жменя напісаў дзясяткі апавяданняў.