Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Свята архідыякана Сцяпана як прыклад свядомай веры і сведчання Уцелаўлення Слова

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Святкаванне ўсвядомленай верыСённяшняе свята святога першамучаніка і архідыякана Сцяпана нездарма адзначаецца ў спалучэнні са святкаваннем Уцелаўлення Слова. У свядомасці людзей мучанік – гэта чалавек, які панёс смерць за сваю веру. Па сутнасці ж мучанік не ў першую чаргу пакутнік. Мучанік — гэта перш за ўсё сведка, чалавек, які дае сведчанне сваёй веры. Чалавек, жыццё якога […]

Жыццё аб’явілася ў целе, каб рэчы сэрца сталі бачны і аздаравілі сэрцы вернікаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Жыццё аб’явілася ў целе; яно стала відавочным, каб рэчы, якія можна было ўбачыць толькі сэрцам, адкрыліся таксама вачам, і аздаравілі сэрцы. Бо Слова можна ўбачыць толькі сэрцам, а цела можна бачыць і цялеснымі вачыма. І мы атрымалі магчымасць убачыць Слова: Слова сталася целам, якое мы маглі бачыць, і сэрца было аздароўлена ў нас, каб мы […]

Праваслаўныя беларусы ў Вільні з радасцю ўспрынялі Раство 25 снежня на трох набажэнствах

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Вечар другога дня Раства Хрыстовага! Я нарэшце магу парэфлексаваць над тым, што адбылося гэтым годам на Свята. Былі сумневы ці ўспрымуць праваслаўныя беларусы Раство 25-га снежня. З упэўненнасцю магу сведчыць, што не проста ўспрынялі, а ўспрынялі з НАТХНЕННЕМ і РАДАСЦЮ! На ўсіх ТРОХ нашых Калядных набажэнствах цэрквы, дзе мы служылі, былі поўнымі! Ведаю, што спецыяльна […]

45 гадоў таму ў Лондане памёр беларускі рэлігійны дзеяч і пісьменнік айцец Язэп Гэрмановіч

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 45 гадоў таму ў Лондане памёр беларускі рэлігійны дзеяч, пісьменнік Вінцук Адважны — айцец Язэп Гэрмановіч (1890—1978)Язэп ГЭРМАНОВІЧ / Joseph HERMANOVIČ (20.02(04.03).1890, в. Гальшаны (сёння Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.) — 26.12.1978, Лондан, Вялікабрытанія) Вучыўся ў гарадской школе ў Ашмянах, а потым — у Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі, якую скончыў у 1913 г. і атрымаў святарскія […]

Сын Божы прыняў чалавечую прыроду, каб перамагчы д’ябла і прынесці спакой людзям

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Калі настала паўната часу, якую прадвызначыла неспасцігальная веліч Божага намеру, Сын Божы прыняў чалавечую прыроду, каб прымірыць яе са сваім Айцом і перамагчы д’ябла, які яе зняволіў і прынёс смерць. Анёлы радасна абвяшчаюць пры Нараджэнні Госпада: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі» (Лк 2, 14). Анёлы бачаць, як з усіх […]

Нараджэнне Ісуса: Падарожжа пастухоў да Божага Дзіцяці і заклік да духоўнага шляху

Грэка-католікі Беларусі #Царква

#НасустрачРаству. Знайсці Ісуса і ўбачыць Яго“І пайшлі, спяшаючыся, і знайшлі Марыю, і Язэпа, і Дзіця, што было пакладзена ў яслях. А ўбачыўшы, паведамілі пра слова, якое ім было сказана пра Дзіця гэтае.” (Лк. 2, 16-17) Вось мэта падарожжа – пастухоў і нашага: Ісус, Божае Дзіця, Уцелаўлёны Бог, спавіты ў пялёнкі і пакладзены ў яслі – […]

Хрысціянін ведае, дзе шукаць праўдзівае святло сваёй зоркі ў калядны час

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Свет можа шукаць мігатлівыя агеньчыкі каляднай рэкламы і бліскучыя ілюзіі спажывецтва. Хрысціянін ведае, дзе шукаць праўдзівае святло сваёй зоркі. Калі ў Рыме праходзілі трыццаць забегаў Гульняў Сонца, калі ў снежні запальваліся вогнішчы радасці з нагоды нараджэння бога Сонца, калі рымскі народ падаў на калені перад ранішнім узыходам сонца, Царква збіралася, каб ушанаваць з’яўленне праўдзівага сонца […]

Трансляция рождественской литургии в Белорусском православном приходе Вильнюса

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Трансляцыя службы Раства Хрыстова https://www.youtube.com/watch?v=vkrZFOBpPR4 Рождественская литургия в Беларуском православном приходе Вильнюса

Святочная служба Раство з Беларускай праваслаўнай супольнасцю ў Вільні будзе транслявацца на YouTube

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Прывітанне! Хто пра што, а ў нас Раство!Мы будзем рабіць трансляцыю ў Ютуб нашай святочнай службы. Таму, хто хоча радавацца разам з намі, падключайцеся. Пачатак у 9 (плюс/мінус) вечара. Спасылка на канал:https://www.youtube.com/@ortovilnya

Святы Айцец Францішак пра годнасць працы і ролю св. Язэпа ў жыцці і смерці чалавека

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Бо там, дзе чалавечая праца не асвячаецца Божым Законам і Божым Духам, яна ператвараецца ў сродак заняволення і эксплуатацыі, пазбаўляючы працоўнага чалавека яго годнасці, прычыняючы пакуты і нават нясучы з сабой смерць. На гэта звярнуў увагу Святы Айцец Францішак у сваім казанні на Нараджэнне Хрыстова: «Ісус нараджаецца там, дзе чалавечая годнасць зазнае выпрабаванняў. Ён аб’яўляе […]