Жыццё аб’явілася ў целе; яно стала відавочным, каб рэчы, якія можна было ўбачыць толькі сэрцам, адкрыліся таксама вачам, і аздаравілі сэрцы. Бо Слова можна ўбачыць толькі сэрцам, а цела можна бачыць і цялеснымі вачыма. І мы атрымалі магчымасць убачыць Слова: Слова сталася целам, якое мы маглі бачыць, і сэрца было аздароўлена ў нас, каб мы маглі бачыць Слова.
Ян кажа: «Мы сведчым і абвяшчаем вам гэтае вечнае жыццё, якое было ў Айца і аб’явілася нам» (пар. 1 Ян 1, 2), гэта значыць аб’явілася паміж нас, а кажучы больш зразумела, аб’явілася нам.
Св. Аўгустын