Вечар другога дня Раства Хрыстовага! Я нарэшце магу парэфлексаваць над тым, што адбылося гэтым годам на Свята. Былі сумневы ці ўспрымуць праваслаўныя беларусы Раство 25-га снежня. З упэўненнасцю магу сведчыць, што не проста ўспрынялі, а ўспрынялі з НАТХНЕННЕМ і РАДАСЦЮ! На ўсіх ТРОХ нашых Калядных набажэнствах цэрквы, дзе мы служылі, былі поўнымі! Ведаю, што спецыяльна на Раство да нас прыехалі людзі як з Беларусі, так і з Польшчы, і нават з Нідэрландаў. Але, зразумела, цэрквы запоўнілі нашыя віленскія беларусы. Дзякую Вам, дарагія сёстры ды браты за Вашую шчырую малітву і пакланенне Богадзіцятку Хрысту ў Дзень Яго святога Раства! Няхай Немаўлятка Хрыстос дабраславіць Вас усімі чаканымі і нечаканымі дабраславеннямі! Асобна дзякую за цудоўныя фота спадару Яўгену Ерчаку
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ