Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

28 кастрычніка ў Вільні пройдзе памінальная субота ў Беларускай праваслаўнай царкве

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Заўтра 28.10 – Дзяды і памінальная субота! Знаходзячыся ў эміграцыі, многія з нас не маюць магчымасці наведаць магілы сваіх родных. Але заўсёды ёсць магчымасць памаліцца за іх на заўпакойнай Літургіі. Хрыстос, як мост, што злучае свет жывых і памёрлых. Бо памёрлых у Яго німа. У Ім усе жывыя. І праз Яго мы знаходзім магчымасць СУСТРЭЧЫ, […]

27 кастрычніка 2023 — Дзень посту, малітвы і пакаяння ў інтэнцыі міру па закліку Папы Францішка

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

27 кастрычніка 2023 – Дзень посту, малітвы і пакаяння ў інтэнцыі міру.ЗВАРОТ Каталіцкіх біскупаў Беларусі Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!Святы Айцец ФРАНЦІШАК прапануе правесці ў пятніцу 27 кастрычніка Дзень посту, малітвы і пакаяння, да якога ён запрашае далучыцца людзей «розных хрысціянскіх канфесій, тых, хто належыць да іншых рэлігій, і ўсіх тых, хто імкнецца да […]

26 кастрычніка 1693 г. памёр Кіпрыян Жахоўскі, уніяцкі мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 26 кастрычніка 1693 г. у Супраслі памёр Кіпрыян Жахоўскі, уніяцкі мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі (1635—1693). Быў выдатным прапаведнікам, не толькі аказваў уплыў на народныя масы, але і пераконваў адукаваных людзей. К. Жахоўскага любіў слухаць кароль Ян Сабескі. На выбарчым сойме ў Варшаве ледзь не загінуў ад рукі шляхціца, які напаў на яго і […]

Папа Францішак прызначыў Ёну Максіма новым першаерархам Славацкай грэка-каталіцкай царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

НОВЫ ПЕРШАЕРАРХ СЛАВАЦКАЙ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЙ ЦАРКВЫ. Яго Святасць Папа Францішак прызначыў сёння (26.10.2023) Архіепіскапам Мітрапалітам Прэшаўскім пачэснага ераманаха Ёну (Максіма), ігумена Студыцкай Лаўры Унева (Украіна). Уладыка Ёна (Jozef Maksim) нарадзіўся ў Левачы (Славакія) 21 лістапада 1974 г. Вучыўся на грэка-каталіцкім тэалагічным факультэце ў Прэшаве і 11 ліпеня 1998 г. быў рукапакладзены ў святары. У 2017 г. […]

Святога Змітра шанавалі славяне яшчэ да прыняцця хрысціянства і ў Салоніках

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Святога Змітра шанавалі славяне з часоў яшчэ да прыняцця хрысціянства. Салонікі – адзін з бліжэйшых да Балгарыі і Македоніі грэчаскіх гарадоў, і таму славяне ведалі і маглі на свае вочы бачыць, як там шануюць св. Змітра. З горада Салонікі паходзяць стваральнікі першай славянскай азбукі – святыя Кірыла і Мятод. У жыцці Кірылы і Мятода сказана, […]

26 кастрычніка Цэрквы візантыйскай традыцыі ўшаноўваюць велікамучаніка Змітра Салунскага

Грэка-католікі Беларусі #Царква

26 кастрычніка Цэрквы візантыйскай традыцыі ўшаноўваюць велікамучаніка Змітра Салунскага, які загінуў пакутніцкай смерцю ў г. Салонікі ў пач. IV ст. Месца, дзе быў пахаваны мучанік, стала шанавацца ў хрысціян, і ўжо да сяр. IV ст. пра яго распаўсюдзілася слава як пра цудатворнае. Сярод гараджан распаўсюдзілася думка, што менавіта прысутнасць св. Змітра ў горадзе дазволіла адбіць […]

26 кастрычніка ў візантыйскім календары ўспамінаецца святы Зміцер Салунскі, мучанік і святар

Грэка-католікі Беларусі #Царква

26 кастрычніка – у візантыйскім календары ўспамінаецца Зміцер Салунскі (грэч. Δημήτριος της Θεσσαλονίκης, царк-слав. Дмитрий Солу́нский). =Нарадзіўся ў Салоніках каля 270, памёр у 306 — мучанік, святы Каталіцкай, Праваслаўнай, Армянскай і Копцкай Цэркваў. =З ранняга ўзросту ён дасягнуў высокага становішча ў рымскай арміі. Аднак, нягледзячы на сваю пасаду, ён заставаўся верным сваёй хрысціянскай веры, нават […]

Тэлеграм-канал прыходу Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні прызнаны экстрэмісцкім

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Прывітанне!Нічога не прадвяшчала, і вось… Сення прыйшла навіна аб тым, што тэлеграм-канал нашага прыходу ўлады прызналі экстрэмісцкім. Што на гэты конт мы можам сказаць? 1. Пасля падзей 2020 года паняцце “экстрэміст” у нашай краіне памяняла сваё значэнне на абсалютна супрацьлеглае. Быць “экстрэмістам” у Беларусі – гэта значыць НЕ падтрымліваць гвалт і рэпрэсіі. 2. Тое, што […]

Расклад богаслужэнняў у парафіях Усходняга дэканата Віцебска, Воршы, Гомеля, Магілёва і Полацка

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Расклад богаслужэнняў у парафіях Усходняга дэканата• ВІЦЕБСК. Парафія Уваскрасення Хрыстовага; Парафія Хрыста Збаўцыа. Аляксей Варанко Адрас: вул. 2-я Войкава, 6а. Тэл. (8-0212) 36-18-33.Нядзеля: 10.00 – Боская Літургія • ВОРША. Парафія Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцыа. Аляксей ВаранкоБогаслужэнні адбываюцца ў касцёле св. Язэпа штонядзелі а 14:00 (вул. Савецкая, 6). • ГОМЕЛЬ. Парафія Трох свяціцеляўа. Васіль Ягораў, маб. тэл. […]

Расклад богаслужэнняў у парафіях Заходняга дэканата Грэка-каталіцкай царквы Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Расклад богаслужэнняў у парафіях Заходняга дэканата• БАРАНАВІЧЫ. Парафія сьвятых роўнапостальных Кірылы i Мятодаа. Зміцер Чарнель, CSsRНабажэнствы ў нядзелі адбываюцца ў касцёле айцоў-вэрбістаў (вул. Шаўчэнкі, 6; прыпынак ЦЭЦ):12.00 — Боская Літургія. • БЕРАСЦЕ. Парафія святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэяа. Ігар Кандрацьеў +375297247482Адрас: вул. Дворнікава, 63; +375298000157; +375295256170Будзённыя дні:18.00 — Боская Літургія (калі няма святара — служыцца […]