Хто не паспеў, вось спасылка на трансляцыю https://www.youtube.com/live/dSq1sEGTS64?si=wJgXOAL3DxHcQumr Служба Преображения в Беларуском приходе в Вильнюсе!
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Пачатак службы ў царкве а 18.30, яшчэ можна паспець прыехаць
Яшчэ можна паспець прыехаць у царкву. Пачынаем а 18.30.
У Ліване адбылася беатыфікацыя мараніцкага Патрыярха Антыёхіі Істыфана Дувейгі
У Ліване адбылася беатыфікацыя мараніцкага Патрыярха Антыёхіі Істыфана Дувейгі. Літургію ад імя Папы ўзначаліў кард. Марчэла Сэмерара, які нагадаў, што новы блаславёны зведаў шмат пераследаванняў і цяжкасцей, аднак быў міласэрным пастырам, адданым свайму народу і Царкве да канца. Цырымонія беатыфікацыі адбылася ў Бкерке каля Бейрута, дзе знаходзіцца сядзіба мараніцкага патрыярха. Істыфан Бутрас аль-Дувейгі нарадзіўся 2 […]
Свята Перамянення Хрыста пачалося ў Палестыне на гары Табор у VI стагоддзі
Асобнае святкаванне падзеі Перамянення пачалося ў Палестыне ў VI ст. на гары Табор. З III ст. менавіта гара Табор лічылася месцам Перамянення Хрыста, і нават свята Перамянення месцамі называлі «Святам Гары Табор». Ужо ў V ст. вядома пра паломніцкія маршруты, якія пралягалі праз гару Табор, на якой былі пабудаваны тры царквы: Ісусу, Майсею і Іллі. […]
Свята Перамянення Госпада Ісуса Хрыста адзначаецца 6 жніўня ў Грэка-каталіцкай Царкве Беларусі
Свята Перамянення Госпада нашага Ісуса Хрыста святкуем 6 жніўня. У цэнтры свята Перамянення — добрая вестка пра аднаўленне чалавека як Божага Храму. Гэта адбываецца праз наследаванне Ісуса, Які па-над усімі людзьмі мае ў Сабе Божае Жыццё. Сведчанні пра падзею Перамянення Царква чэрпае ў асноўным з трох Евангелляў: Марка, Мацвея і Лукі. У падзеі Перамянення Ісус […]
Свята Хрыстовага Перамянення 6 жніўня ў Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
Перамяніцца! Перамяніць сваю свядомасць, жыццё і нават прыроду! Ці магчыма гэта? Так, гэта магчыма!!! Сваім Перамяненнем на Фаворы Хрыстос паказвае, што чалавечая прырода цалкам можа заззяць Божым святлом, можа змяніцца па вобразу Таго, хто стварыў нас! Заўтра 6-га жніўня на свята СПАСА – ХРЫСТОВАГА ПЕРАМЯНЕННЯ мы містычна будзем перажываць гэтую таямніцу перамянення чалавечага ў Божае! […]
Я клічу да Цябе: Радуйся, поўная ласкі, адораная Божымі дарамі і ласкай
Я клічу да Цябе: Радуйся, поўная ласкі! Бо Ты была адорана ласкай болей за іншыя стварэнні. Даўцу гэтай радасці і ласкі я пазнаю і бачу ў Табе. Таму дадаю да майго прывітання: Госпад з Табою… Без сумневу, шмат людзей ужо былі асвячаныя перад Табою, але ніхто не быў такім поўным ласкі, як Ты; ніхто не […]
Біскуп Гуляй на ўрачыстасцях у гонар навагрудскіх назарэтанак-мучаніц у Навагрудку
https://catholic.by/3/news/belarus/17629-biskup-gulyaj-na-rachystastsyakh-u-gonar-navagrudskikh-nazaretanak-muchanits-khrystsiyane-peramagayuts-ne-silaj-a-veraj-i-lyubo-yu Біскуп Гуляй на ўрачыстасцях у гонар навагрудскіх назарэтанак, мучаніц: Хрысціяне перамагаюць не сілай, а верай і любоўю 31 ліпеня і 1 жніўня ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) адбываліся ўрачыстасці ў 81-ю гадавіну мучаніцкай смерці адзінаццаці законніц з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.
Святар Георгій запрашае на Вячэрню і Споведзь у Вільні пасля Літургіі ў Каўнасе
Прамінуў яшчэ адзін тыдзень! Па ўсіх засумаваўся, бо мінулай нядзелі быў на Літургіі ў Каўнасе. То бок, не бачыўся з Вамі ўжо два тыдні. Буду рады сустрэцца на заўтрашняй Еўхарыстыі! Сардэчна Ваш, святар Георгій P.S. Сёння а 18-й як заўсёды Вячэрня і Споведзь! Запрашаю!
Прысвячэнне Святым Тройцы і Дзеве Марыі ў храме Грэка-католікаў Беларусі
Славім Цябе, найсвяцейшая і таямнічая Тройца, што сабрала нас у храме Дзевы Марыі. Радуйся, Марыя, Багародзіца, светач непагасны, вянец дзявоцтва, жазло праўдзівай веры, непарушная святыня, сасуд для Неабдымнага, Маці і Дзева… Радуйся, бо ты абняла Неабдымнага ў святым і дзявочым, мацярынскім улонні. Табою праслаўлена Святая Тройца; дзеля цябе мы ўшаноўваем крыж, і ўвесь свет узвялічвае […]