Сёння на золку ўранніСонейка промнямі йграеЖаўранкам звоніць світанне:Сёння Хрыстос уваскрасае! Шчасця вам, людзі, і Хлеба, –Божая пташка спявае, –Чыстага мірнага Неба –Сёння Хрыстос уваскрасае! Вашы грахі дараваны!..Хоць і адкуплены ў скрусе,Але не гояцца раны…Прыйдзі, уваскрэсні, Ісусе! Уваскрэсні, прыйдзі, Ісусе!Дай Каіну розум, Хрыстосе,У роспачы ён і спакусе –Заблытаўся ў шматгалоссі! Абарані, Святы Божа,Народ свой ад ліхалецця!Хто, […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Спасылка на файл з тэкстам велікоднай службы ў Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
А не!Памылка! Вось спасылка на файл з тэкстам велікоднай службы https://docs.google.com/document/d/1ciwc07FW4ggJCG5hy7x44SDRVKR9IqlgtE4YOwwjpfQ/edit Хрыстос Уваскрос!
Святочная служба з трансляцыяй і тэкстам набажэнства на канале Царквы
Хутка мы пачнем святочную службу. Калі вы не змаглі прыйсці, не бяда. У нас на канале будзе трансляцыя. А яшчэ да гэтага паста мы прымацуем тэкст набажэнства, каб вы маглі сачыць за намі і яшчэ больш растварацца ў велікоднай радасці. Хрыстос Уваскрос!
Св. Аўгустын пра падрыхтоўку да будучага жыцця і надзею на абяцанае
Ніхто не можа быць здатным да будучага жыцця, калі не падрыхтуецца да яго цяпер. Таму цяпер мы не толькі праслаўляем Бога, але і просім Яго. Хвалу мы ўзносім з радасцю, а малітву – з уздыханнямі. Нам паабяцана тое, чаго мы яшчэ не маем; але праўдзівы Той, Хто паабяцаў, таму мы радуемся ў надзеі. Так, мы […]
4 траўня 2024 — супольны дзень ушанавання Плашчаніцы Хрыста ў храмах
+4 траўня 2024 – супольны дзень УШАНАВАННЯ ПЛАШЧАНІЦЫ ХРЫСТА+ =Паводле каляндрара юліянскага (і новаюліянскага) субота 4 траўня 2024 – гэта Вялікая Субота (перад Уваскрасеннем Гасподнім). Вернікі ў храмах ушаноўваюць святую Плашчаніцу. У каляндары рыма-каталіцкай Царквы 4 траўня – дзень успаміну Турынскай Плашчаніцы. =Провід Божы дае вернікам нагоду супольна разважаць пра збаўчыя падзеі укрыжавання і пахавання […]
Вялікая Пятніца: дзень пакутаў і смерці Іісуса Хрыста ў Беларускай праваслаўнай супольнасці Вільні
Сёння дзень пакутаў і смерці нашага Госпада Вялікая Пятніца — апошні дзень жыцця Іісуса Хрыста. Гэты дзень пачаўся для Яго з начнога допыту ў першасвятара Каіфы, дзе з Хрыста здзекваліся і збівалі. Ранкам Іісуса дапрошваў ужо прэфект Іудзеі Понцій Пілат, якога прызначыў Рым. Не жадаючы разбірацца з абсурднымі прэтэнзіямі, што прад’яўлялі Хрысту першасвятары, і пачуўшы, […]
3 траўня 1928 г. а. Фабіян Абрантовіч прызначаны экзархам Апостальскага экзархата ў Харбіне
3 траўня 1928 г. Апостальская Сталіца прызначыла а. Фабіяна Абрантовіча экзархам Апостальскага экзархата для каталікоў усходняга абраду ў Харбіне. Для працы ў Харбіне а. Абрантовіч і яго супрацоўнікі прынялі візантыйскі абрад. Кіраваў будаўніцтвам храма ў Харбіне, арганізацыяй і дзейнасцю ліцэя святога Мікалая для юнакоў, канвента ўршулянак для дзяўчат і прытулку сясцёр францішканак для дзяўчынак. Заснаваў […]
Папа Францішак заклікае быць будаўнікамі адзінства і супольна сведчыць пра Хрыста
«Госпад кліча кожнага з нас быць будаўнікамі адзінства, і нават калі мы яшчэ не адно, наша недасканалая еднасьць не павінна замінаць нам ісьці разам», – сказаў Сьвяты Айцец Францішак 2 траўня 2024 г. Папа Рымскі падкрэсьліў, што адметнасьці не павінны быць перашкодай для таго, каб хрысьціяне бачылі адно ў адным братоў і сясьцёр у Хрысьце, […]
Божае Слова ахвяравала цела за ўсіх і перамагло смерць, даючы жыццё вечнае
Паколькі ўсе падлягалі знішчэнню, Слова аддало цела на смерць дзеля ўсіх і ахвяравала яго Айцу з найвышэйшай ласкавасцю. У выніку гэтага ўсе, хто ў Ім памірае, не падлягаюць закону смерці, прынятаму супраць людзей. Гэты закон вычарпаў сваю сілу ў целе Госпада і больш не можа выкарыстоўвацца супраць людзей, падобных да Яго. Слова зноў зрабіла несмяротнымі […]
У Вялікі Чацвер у Вільні пройдзе Літургія Тайнай Хрыстовай Вячэры з анлайн-трансляцыяй
Станем удзельнікамі Тайнай Хрыстовай Вячэры У Вялікі Чацвер падчас Літургіі мы асабіста перажываем евангельскія падзеі Тайнай Вячэры, калі ўпершыню ў гісторыі нашы зямные хлеб і віно сталі целма і крывёю Хрыста. Падчас Літургіі і пасля мы чытаем 12 евангелляў Хрыстовых Пакут. Менавіта ў ноч с чацвярга на пятніцу адбываўся арышт, допыты і збіццё Госпада Іісуса. […]