Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Узнясенне Хрыста і ўваход чалавецтва ў Божую славу ў літургічным святкаванні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Узнясенне Хрыста! Узнясенне нашай чалавечай прыроды на прастол Божай Славы! Чалавецтва ў Хрысце уваходзіць у святое святых Боскага жыцця! Нябёсы і зямля злучаюцца ў Божым нябесным з’зяні!Запрашаем літургічна перажыць гэтую падзею і стаць сведкамі Хрыстовага ўзыходжання!

12 чэрвеня памятаюць 12 новамучанікаў беларускай зямлі, бэатыфікаваных Янам Павелам ІІ

Грэка-католікі Беларусі #Царква

12 ЧЭРВЕНЯ: ПАМЯЦЬ 12-ЦІ НОВАМУЧАНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ =25 год таму – 13 чэрвеня 1999 г. Папа Ян Павел ІІ бэатыфікаваў 108 мучанікаў Другой сусветнай вайны, з ліку якіх 12, што мучаніцкую смерць прынялі ў Беларусі, з рук нямецкіх нацысцкіх карнікаў. =Сярод гэтых новамучанікаў была і Марыянна Бярнацкая, якая паходзіла з верных Каталіцкай Царкве ўніятаў з […]

11 чэрвеня 1978 г. памёр а. Янка Тарасевіч, каталіцкі святар і дзеяч беларускага замежжа

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 11 чэрвеня 1978 г. у ЗША памёр а. Янка Тарасевіч (1892-1978), каталіцкі святар усходняга абраду, манах-бенедыктынец, доктар багаслоўя і філасофіі, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч беларускага замежжа, адзін з пачынальнікаў беларускага рэлігійнага і палітычнага руху ў ЗША, пісьменнік, выдавец, публіцыст. Нарадзіўся 20 кастрычніка 1892 г. у Клешняках (сёння Шчучынскі раён Гродзенскай вобл.). Народную школу скончыў y […]

Іван Луцкевіч быў ахрышчаны як Ян Герман паводле рыма-каталіцкага абраду

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Іван Луцкевіч быў ахрышчаны паводле рыма-каталіцкага абраду пад імем Ян Герман. Дакладна невядома зь якога часу ён пачаў карыстацца формай імя Іван. Людвіка Сівіцкая (Зоська Верас) у сваіх перапісках упамінала: «Паміж іншым, не ведаю, хто і калі пачаў старэйшага Луцкевіча называць Іванам, бо ён у лістах падпісываўся Ян, маю пару яго лістоў з такім подпісам». […]

У Бары прайшло пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта тэалагічнага дыялогу паміж праваслаўнымі і католікамі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта Сумеснай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж праваслаўнымі і католікаміЗ 3 па 7 чэрвеня 2024 г. у Бары (Італія) праходзіла пасяджэнне Каардынацыйнага камітэта Сумеснай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Рымска-Каталіцкай і Праваслаўнай Цэрквамі. Дэлегацыю РКЦ узначаліў кардынал Курт Кох, праваслаўную — мітрапаліт Ёў (Геча). Каардынацыйны камітэт разгледзеў праект тэксту «Да еднасці […]

Найсвяцейшая Дзева як прыклад духоўнага прысвячэння і захавання закону Божага

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сапраўды блаславёнае сэрца Найсвяцейшай Дзевы! Дзякуючы прабыванню Духа Святога і яго натхненням Яна была заўсёды ва ўсім паслухмяная волі Божага Слова. Не кіравалася ўласным адчуваннем і меркаваннем, але ў знешнім служэнні выконвала тое, што ўнутры наказвала Яе веры Мудрасць. Належала, каб Божая Мудрасць, якая пабудавала Царкву як жыллё для сябе, выкарыстала Найсвяцейшую Дзеву як прыклад […]

Св. Абба Даратэй пра ўнутраны спакой і выпрабаванні ў жыцці чалавека

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Можа здарыцца, што хтосьці, як сам мяркуе, захоўвае абсалютны спакой і засяроджанасць, адчувае сябе пакрыўджаным словам брата і думае, што слушна гневаецца, кажучы: «Калі б ён не прыйшоў, не пакрыўдзіў бы і не раззлаваў, я б не здзейсніў граху». Канешне, гэта падман і фальшывае разважанне. Ці ж той, хто сказаў некалькі словаў, сапраўды прынёс неспакой […]

Запрашаем на нядзельную літургію а 10-й з анлайн-трансляцыяй на YouTube

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні ##Царква #Царква

Нядзеля — самы час пайсці ў госці да Бога. Запрашаем на літургію а 10-й. А для тых, хто не можа далучыцца фізічна, ёсць анлайн-трансляцыя на нашым YouTube-канале. Дапамагчы прыходу можна па спасылках: Patreon (для бяспечных данатаў з Беларусі),BYSOL (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы),PayPal (толькі для ахвяраванняў з-за мяжы).

Гісторыя мучаніцтва св. Юстына і яго паплечнікаў перад прэфектам Рыма Рустыкам

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Гісторыя мучаніцтва св. Юстына і яго паплечнікаўКалі святых схапілі, іх прывялі да прэфекта Рыма Рустыка. Пасля іх паставілі перад судом, і прэфект Рустык сказаў Юстыну: «Спачатку пакланіся багам і пакарыся імператарам». Юстын адказаў: «Нас нельга абвінавачваць і затрымліваць за тое, што мы слухаемся наказаў нашага Збаўцы Ісуса Хрыста». Рустык сказаў: «Якое вучэнне вызнаеш?» Юстын адказаў: […]