Славім Цябе, найсвяцейшая і таямнічая Тройца, што сабрала нас у храме Дзевы Марыі. Радуйся, Марыя, Багародзіца, светач непагасны, вянец дзявоцтва, жазло праўдзівай веры, непарушная святыня, сасуд для Неабдымнага, Маці і Дзева… Радуйся, бо ты абняла Неабдымнага ў святым і дзявочым, мацярынскім улонні. Табою праслаўлена Святая Тройца; дзеля цябе мы ўшаноўваем крыж, і ўвесь свет узвялічвае яго; дзеля цябе радуецца неба і радуюцца анёлы і арханёлы; табою праганяюцца дэманы, і д’ябал і спакуснік з неба ўпаў; табою ўпалае стварэнне прымаецца да неба…
Св. Кірыла Александрыйскі
#Успенскі_пост