12 кастрычніка ў Барунах адбудзецца каранацыя цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У кастрычніку — каранацыя цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай. Ёй будзе папярэднічаць навэнна (праграма)

У суботу 12 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) адбудзецца ўрачыстая каранацыя цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, якая ўжо больш за тры стагоддзі ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы засмучаных.