Хцівасць – імкненне да ўзбагачэння і празмернае дбанне аб багацці.Хцівасць адносіцца да ідалапаклонс…

Хцівасць – імкненне да ўзбагачэння і празмернае дбанне аб багацці.

Хцівасць адносіцца да ідалапаклонства: «Бо ведайце, што ніякі распуснік, або нячысты, або хцівец, які з’яўляецца ідалапаклоннікам, не мае спадчыны ў Валадарстве Хрыста і Бога». Эф 5:5

► Хцівасць зацягнула Лота ў Садом. Хцівасць загубіла Ахана і ўсю яго сям’ю. Хцівасць завалодала сэрцам прарока Балаама і ўвяла яго ў грэх. Хцівасць адвяла ад Бога сыноў Самуэля. За хцівасць Гехазі быў уражаны праказай. Хцівасць прымусіла багатага юнака адысці ад Хрыста са смуткам. Хцівасць прывяла Юду да таго, што ён здрадзіў свайго Настаўніка.

Пра грэх хцівасці ў Бібліі сказана больш, чым пра п’янства.