Разам з хорам грэка-католікаў Акафіст сьпявалі дапаможны біскуп Пінскі Казімер Вялікаселец, сьвятары лацінскага абраду і ўсе вернікі, што запоўнілі храм.
Затым грэка-католікі бралі ўдзел у начной сьвятой Імшы для пілігрымаў, якую ўзначальвалі біскупы Пінскай дыяцэзіі. Падчас яе грэка-каталіцкі протадыякан Вячаслаў Гарчакоў з Івацэвічаў чытаў Евангельле.

Апоўначы пасьля сьв. Імшы была ўрачыстая малітоўная працэсія з сьвечкамі вакол санктуарыюма Маці Божай Лагішынскай.
Першы дзень фэсту ў Лагішыне завершыўся канцэртам у мясцовым Доме культуры, які складаўся з песьняў праслаўленьня, падрыхтаваных музыкамі з праекту «Рыбы».