Мы молімся да Таго, Хто, – як кажа Госпад, – ведае, што нам патрэбна, перш чым мы папросім (пар. Мц 6, 7-8)Мы маглі б здзіўляцца, чаму да малітвы нас заахвочвае Той, Хто ведае нашыя просьбы, перш, чым мы папросім Яго, калі б мы не памяталі, што наш Бог і Госпад не хоча такім чынам даведацца […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Трансляцыя службы Беларускай праваслаўнай супольнасці Сусветнага патрыярхату ў Вільні
Трансляцыя службы тут. Далцчайцеся!
Літургічная сустрэча ў Вільні 20 кастрычніка: набажэнства і евангельскае чытанне пра Гадарынскага апантанага
Дарагія сёстры і браты ў Хрысце Іісусе! Заўтра наша новая літургійная сустрэча з Госпадам і адзін з адным. Набажэнства па адрасу Bokšto, 4 пачнецца а 10й гадзіне раніцы (вялікая просьба не спазняцца)! Евангельскае чытанне пра ацаленне Гадарынскага апантанага. Як казаў пра гэтае чытанне святой памяці мітрапаліт Антоній Суражскі: “Ізноў набліжаюцца да нас гадарынскія свінні”. Гэты […]
У Навагрудку ўшанавалі памяць мітрапаліта Язэпа Руцкага памятнай табліцай
У НАВАГРУДКУ УШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ МІТРАПАЛІТА ЯЗЭПА РУЦКАГА =18 кастрычніка 2024 ў Фарным касцёле Перамянення Госпада ў Навагрудку была асвячаная памятная табліца з нагоды 450 гадавіны нараджэння грэка-каталіцкага мітрапаліта Язэпа Руцкага, уражэнца Навагрудскай Зямлі: “Сыну Зямлі Навагрудскай, Мітрапаліту Іосіфу Вельямін – Руцкаму, Выдатнаму дзеячу Уніяцкай Царквы, стваральніку Ордэна базільянаў, багаслову, асветніку, пісьменніку – у 450-ую гадавіну […]
Запрашаем на Біблійныя чытанні пра адносіны з Богам сёння а 18-й гадзіне ў Вільні
Што ж нам рабіць, каб мець добрыя адносіны з Богам?!! Запрашаем сёння а 18-й гадзіне на Біблійныя чытанні і даведаемся, што на гэтае пытанне адказваў Ян Хрысціцель! Будзем чытаць і абмяркоўваць адпаведны тэкст з 3-га раздзелу Евангелля паводле Лукі. Boksto g.4
Дні ўспаміну Берасцейскага ўнійнага Сабору 1596 г. у грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі
ДНІ ЎСПАМІНУ БЕРАСЦЕЙСКАГА ЎНІЙНАГА САБОРУ 1596 г. =Унійны Сабор у Берасці праходзіў 16-18 кастрычніка 1596 г. Штогадовы ўспамін гэтага Сабору ў грэка-каталіцкіх парафіях ды супольнасцях у Беларусі – гэта дні малітвы і духоўнага асэнсавання словаў Сімвала Веры “Веру ў адзіную, святую, паўсюдную і апостальскую Царкву”. ===Боская Літургія ў МІНСКУ: =16 кастрычніка – у Парафіі Маці […]
У Віцебску адзначылі 25-годдзе Віцебскай дыяцэзіі з удзелам іерархаў і прадстаўніка Святога Пасаду
https://catholic.by/3/news/belarus/17929-u-vitsebsku-z-udzelam-ierarkhau-i-pradstaunika-svyatoga-pasadu-adznachyli-srebrany-yubilej-samaj-maladoj-dyyatsezii-u-belarusi У Віцебску з удзелам іерархаў і прадстаўніка Святога Пасаду адзначылі срэбраны юбілей самай маладой дыяцэзіі ў Беларусі У нядзелю 13 кастрычніка ў Віцебску прайшлі заключныя ўрачыстасці ў межах святкавання 25-гадовага юбілею з часу ўтварэння Віцебскай дыяцэзіі — самай маладой каталіцкай дыяцэзіі ў Беларусі.
Сёння ў 18:00 размоўны клуб літоўскай мовы па адрасе Bokšto, 4
Нагадваем. Сёння размоўны клуб літоўскай мовы. 18.00 – Bokšto, 4.
У Барунах урачыста каранаваны цудадзейны абраз Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных
https://catholic.by/3/news/belarus/17921-u-barunakh-z-udzelam-vyalikaj-kolkastsi-vernikau-byu-urachysta-karanavany-tsudadzejny-abraz-matsi-bozhaj-sutsyashalnitsy-zasmuchanykh У Барунах з удзелам вялікай колькасці вернікаў быў урачыста каранаваны цудадзейны абраз Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных 12 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) з удзелам вялікай колькасці вернікаў прайшлі ўрачыстасці каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы засмучаных.
У гэтую нядзелю трансляцыі службы не будзе з-за тэхнічных праблем, запрашаем у храм
Дарагія нашы парафіяне! Нажаль з-за тэхнічных праблем у гэту нядзелю трансляцыі службы не будзе. Запрашаем вас далучыцца да нас у храме афлайн для сумеснай малітвы! А калі не можаце, пішыце ў каменіы імёны блізкіх, якіх вы хацелі б, каб мы памянулі. Дзякуем за разуменне і спадзяемся ўбачыць вас на службе! З любоўю, Вашыя святары