40 дзён паміж Перамяненнем і ўзыходжаннем Ісуса на Крыж. Сувязь Перамянення і Распяцця з’яўляецца важнай для літургічных тэкстаў свята:
«Да таго, як Ты, Госпадзе, быў укрыжаваны, гара сталася падобнай да неба, і хмара, быццам шацёр, ацяніла яе. Калі Ты перамяніўся на ёй, і голас Айца засведчыў аб Табе, там былі прысутныя Пятро і Якуб з Янам – што меліся быць з Табою, калі Цябе здрадліва выдалі, – каб, стаўшыся сведкамі славы Тваёй, яны не сумеліся, убачыўшы Твае мукі, якім дай і нам у супакоі пакланіцца ў вялікай міласэрнасці Тваёй».