Дарагія сябры!
Сёння свята СПАСА – адкрыцця ззяння Божай прыроды роду людскому!
Свята Хрыстовага Перамянення!
Гасподзь Іісус адкрывае сваю Божую прыроду вучням і напаўняе іх нябесным натхненнем. Гэта той досвед, які ў большай, ці меншай меры можа перажыць і напэўна перажывала кожная шчырая хрысціянская душа.
Сёння ўвечары а 18-й гадзіне мы служым Літургію, якая таксама ёсць ззяннем Божай Славы, крыніцай радасці і нябеснага натхнення.
Запрашаем літургічна увайсці з Госпадам Іісусам на гару Яго славы і перамянення!
Сёння мы таксама прачытаем пропаведзь на гэтае свята нябеснага патрона нашай парафіі прападобнага Лявонція Карповіча. Гэтыя словы былі прамоўлены ім у Вільні 410 год таму і зноў сёння прагучаць у нашай царкве.
Таксама не забывайцеся прынесці ва ўдзячнасць Госпаду плады садавіны на асвячэнне і дабраславёнае спажыванне! Хто жадае памянуць сваіх родных і блізкіх на святочнай Літургіі пішыце імёны ў каментары.