6 жніўня мы святкуем свята Перамянення нашага Госпада Ісуса Хрыста. У цэнтры свята Перамянення — доб…

6 жніўня мы святкуем свята Перамянення нашага Госпада Ісуса Хрыста.

У цэнтры свята Перамянення — добрая навіна аб аднаўленні чалавека як Божага Храма. Адбываецца гэта праз наследаванне Ісуса, Які мае ў Сабе Божае Жыццё больш за ўсіх людзей.

Сведчанні аб падзеі Перамянення Царква чэрпае галоўным чынам з трох Евангелляў: Марка, Мацвея і Лукі. У падзеі Перамянення Ісус бярэ з сабой на Гару трох вучняў, якія перад тым найбольш супраціўляліся вестцы пра тое, што Месія ідзе ў Ерусалім, каб пацярпець і памерці. На гары Ісус напаўняецца святлом, а побач з ім з’яўляюцца два правадыры Ізраіля — Майсей і Ілля. Бачачы гэта, Пётр прапануе пабудаваць тры палаткі: Ісусу, Майсею і Іллі, пасля чаго гару ахутвае воблака і чуваць голас: «Гэта — мой Сын улюбёны, Які спадабаўся Мне; Яго слухайце (Мц.17:4)».

З’яўленне святла і воблака ў Пісанні — гэта знак Божай прысутнасці, а размовы Ісуса з Майсеем, які ўвасабляў для юдэяў найвялікшага сярод заканадаўцаў, і Іллёй, які ўвасабляў найвялікшых з прарокаў, — гэта ўказанне на тое, што Ісус большы за іх, і ў ім ёсць паўната Божага Жыцця. Таму няма патрэбы будаваць палатку для сустрэчы з Богам, як гэта зрабіў некалі Майсей, сустрэўшы Бога на гары, бо сам Ісус — гэта Божы Дом, знаходзячыся з якім чалавек знаходзіцца з Богам.

Словы «Гэта Сын мой улюбёны» — тыя самыя, што і ў час хрышчэння Ісуса ў Ярдане. Аб’ядноўвае падзею хрышчэння і перамянення таксама тэма смерці, бо Ісус успрымаў сваё хрышчэнне як гатоўнасць выканаць волю Айца, аж да смерці (гл. Мк. 10:38). Падзея Перамянення раскрывае, што, выконваючы волю Айца, Ісус ужо мае ў сабе Божае жыццё, а таму вучні не павінны баяцца смерці. Але калі хрышчэннем пачыналася публічнае служэнне Ісуса, то Перамяненне адбываецца на завяршальным этапе служэння Ісуса перад пакутамі. У сувязі з гэтым Перамяненне ўспрымалі ў царкоўнай традыцыі таксама як раскрыццё значэння хрышчэння Ісуса, бо ў абодвух выпадках Ісус аб’яўляецца як Сын Божы. Таму самыя раннія сведчанні пра згадванне Перамянення ў царкоўным святкаванні мы маем у кантэксце свята Богаяўлення ў IV-V стагоддзях. Іншым кантэкстам, у якім святкавалі Перамяненне ў V стагоддзі, быў Вялікі Пост, прамыя сведчанні пра што мы маем, праўда, толькі з лацінскага Захаду.

Асобнае ж святкаванне падзеі Перамянення ўзнікла ў Палесціне ў VI стагоддзі на гары Табор. Менавіта гара Табор лічылася ўжо з ІІІ стагоддзя месцам перамянення Хрыста, і нават свята Перамянення часам называлася «Святам Гары Табор». Ужо ў V стагоддзі вядома пра паломніцкія маршруты, што пралягалі праз гару Табор, на якой былі пабудаваны тры царквы: Ісусу, Майсею і Іллі. Верагодна, менавіта ў кантэксце паломніцтва да гэтых святыняў узнікае асобнае свята Перамянення. Ужо з Палесціны свята распаўсюджваецца па хрысціянскім свеце.

Дата святкавання 6 жніўня, магчыма, была абрана дзеля сімвалізму адлегласці ў 40 дзён паміж святам Перамянення і святам Узвіжання Пачэснага Крыжа. Як сорак дзён было паміж хрышчэннем Ісуса і Яго выхадам на публічную пропаведзь, так тут

Каментарыі адключаныя.