Сёння вечарам сустракаемся ў храме!
Дарагія сябры, запрашаем усіх вечарам на літургію. Прычын сабрацца адразу некалькі:
– Пачынаецца пост – час цішыні, унутранага абнаўлення і вяртання да сябе.
– Успамінаем Макавейскіх мучанікаў – тых, хто застаўся верным праўдзе нават перад тварам смерці.
– Па традыцыі будзем асвячаць ваду – можна прыносіць посуд, каб узяць ваду дадому.
Служба пачнецца ў 18:00.
Чакаем усіх. І тых, хто трымае пост, і тых, хто проста шукае святла і спакою.