Чысты Чацвер – дзень Апошняй Вячэры, на якой Хрыстос устанавіў Найсвятую Эўхарыстыю, або тайну Свайго Цела і Крыві пад выглядам хлеба і віна. Вялікі Святар, Ён даў таксама вучням сваім, а праз іх іхнім наступнікам, святарскую моц прыносіць Эўхарыстычную ахвяру, калі загадаў ім рабіць тое самае на ўспамін пра Яго. Перад вячэраю Хрыстос памыў ногі […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Казанне а. Андрэя Буйніча на Вялікі Чацьвер пра Тайную Вячэру і абмыванне ног
Прыйдзіце са страхам на Тайную Вячэру, прымем з чыстымі душамі Хлеб і застанемся з Уладаром, каб бачыць, як Ён мые ногі вучням сваім. Будзем і мы рабіць таксама – дагаджаць адзін аднаму, мыць адзін аднаму ногі. Бо так загадаў Хрыстос вучням сваім. Але Юда, слуга і хлус, не паслухаў Яго.(З канона ютрані Вялікага Чацвярга). 1. […]
Вялікая серада: хрысціяне ўзгадваюць здраду Юды Іскарыёта і падрыхтоўку Хрыста да пахавання
НАША ВЕРА.ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР. ВЯЛІКАЯ СЕРАДА. Сёння – Вялікая серада. Хрысціяне са смуткам узгадваюць рашэнне Юды Іскарыёта аб здрадзе свайму настаўніку за 30 срэбранікаў (Мц. 26:14-16). Таксама ўзгадваецца грэшніца, якая, абмытая слязмі,памазала каштоўным алеем ногі Хрыста, падрыхтавала яго такім чынам да пахавання (Мц. 26:6-13). … І сказаў вучням Сваім: вы ведаеце, што праз два дні будзе […]
Таінства Саборавання ў парафіі ў Вялікую Сераду а 18-й гадзіне
Шаноўныя сябры, заўтра у дзень Вялікай Серады а 18-й гадзіне у нашай парафіі будзе здзяйсняцца Таінства Саборавання. У старажытнай царкве ў гэты дзень хрысціяне прымалі памазанне святым алеем на знак свайго пакаяння і з просьбаю да Госпада ацаліць іх духоўныя і цялесныя хваробы і немачы. Заклікаем прыняць удзел у гэтым свяшэннадзеянні. Няхай сіла Духа Святога […]
10 гадоў памяці айца Аляксандра Надсана — выдатнага беларускага рэлігійнага дзеяча
Памяці Айца Аляксандра Надсана (1926-2015)Сёння, 15 красавіка 2025 года, спаўняецца 10 гадоў з дня смерці выдатнага беларускага рэлігійнага і грамадскага дзеяча ў эміграцыі – айца Аляксандра Надсана. Айцец Аляксандр быў знакавай постаццю для беларускай дыяспары і адраджэння Грэка-Каталіцкай Царквы. Нарадзіўшыся ў Гарадзеі, ён прайшоў праз цяжкія выпрабаванні Другой сусветнай вайны, апынуўся ў эміграцыі, дзе прыняў […]
Вялікі аўторак у хрысціянскім календары: вучэнні і падзеі ў Ерусаліме
НАША ВЕРА.ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР. ВЯЛІКІ АЎТОРАК. Μεγάλη Τρίτη, страсны аўторак — аўторак Страснога тыдня, у які ўспамінаецца засцярога Іусам фарысэяў і кніжнікаў, а таксама прыпавесці, вымаўленыя ім у Іерусалімскім Храме: аб даніны кесару (Мц. 22: 15-22) і пра ўваскрасенне мёртвых (Мц. 22: 23-33), аб Страшным Судзе (Мц. 25: 31-46) і смерці свету (Мц. 24: 3-42), аб […]
13 красавіка 1991 года Папа Ян Павел ІІ рэарганізаваў дыяцэзіі Касцёла ў Беларусі
PRO MEMORIA: 13 красавіка 1991 года Папа Ян Павел ІІ здзейсніў гістарычны акт рэарганізацыі дыяцэзіяльнай структуры Касцёла на Беларусі. З часткі былой Магілёўскай архідыяцэзіі і Мінскай дыяцэзіі была ўтворана Мінска-Магілёўская мітраполія, у склад якой увайшлі Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, адноўленая ў іншых межах Пінская дыяцэзія і новаствораная Гродзенская дыяцэзія. Арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім і Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі […]
Расклад службаў на Тыдзень Пакут Хрыстовых і Вялікдзень у Беларускай праваслаўнай супольнасці Вільні
А вось расклад на Тыдзень Пакут Хрыстовых і Вялікдзень 16.04. Вялікая Серада18:00 – Сабораванне 17.04. Вялікі Чацвер18:00 – Літургія ўспаміну Тайнай Вячэры. Чытанне 12-ці Евангелляў пакут Хрыстовых 18.04. Вялікая Пятніца18:00 – Чын вынаса Плашчаніцы Хрыста. Набажэнства пахавання Плашчаніцы 19.04. Вялікая Субота10:00 – Літургія Вялікай Суботы11:30 – 21:00 – Дабраславенне вялікодных страваў 20.04. ВЯЛІКДЗЕНЬ – ПАСХА […]
Вялікі Тыдзень пачынаецца ў панядзелак з апошніх дзён публічнай дзейнасці Хрыста
Вялікі Тыдзень у сціслым сэнсе пачынаецца ў панядзелак. Гэты дзень, а таксама аўторак і серада, былі апошнімі днямі публічнай дзейнасці Хрыста. Ён навучаў у святыні, вёў спрэчкі з фарысэямі, садукеямі і святарамі, якія хацелі злавіць Яго на слове, каб пасля абвінаваціць. Хрыстос не толькі адказваў ім, але выкрываў іхнюю няшчырасць і крывадушнасць. Такім чынам нарастаў […]
Разважанне айца Андрэя Крата пра Мукі Госпада паводле Лк 23, 1–49 на Пальмовую нядзелю
Акіян дабра. Лк 23, 1–49 Чарговае разважанне айца Андрэя Крата для газеты “Слова Жыцця”. У Пальмовую нядзелю мы будзем чытаць гісторыю Мукі Госпада: гісторыю не толькі пра Хрыста, але іThe post Акіян дабра. Лк 23, 1–49 first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ. https://facimskaja.by/galounaya/akiyan-dabra-lk-23-1-49.html Акіян дабра. Лк 23, 1–49 | ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ […]